Падводзім вынікі конкурсу “Што б гэта значыла?”
Але гэта на сённяшні, сакавіцкі, погляд. А ў лютым, калі мы прапанавалі яго на конкурс, маразы трашчалі нежартоўныя і настрой быў не такі рамантычны…
Зрэшты, як у каго. Некаму сёлетняя зіма была даспадобы, нехта стаміўся ад халадоў.
А вось Рэгіну Дрэму, па яе прызнанні, яна натхняла:
Царство мороза,
тишь и покой.
Балдею я от погоды такой.
Сяду у края,
помолчу в тишине...
Может, мысль дельная
нагрянет ко мне?
І, падобна, дзельная думка ўсё ж наведала Рэгіну, бо далей яна разрадзілася цэлай абоймай ужо не філасофскіх, а канкрэтных, байдарачных варыянтаў:
Очень рада я подарку:
Подарили мне байдарку!
Так увлеклась я, так каталась,
Что во льдах вдруг оказалась!
Мароз моцна скаваў рэчку –
Не даплыць i не дайсцi.
Успамінаю сваю печку,
Трэба неяк даплысці!
Мы ў заплыве ўдзел прымалi,
Неўпрыкмет прыйшоў
і студзень.
Нас марозы затрымалi…
Да лета к фiнiшу прыбудзем!
Валянціна Масцяніца пад уплывам галоўнай спартыўнай падзеі гэтай зімы – Алімпіяды ў Італіі – прыдумала, што, магчыма, на здымку такая сітуацыя:
Гаварыла баба дзеду:
«Я ў Італію паеду!
Пакажу вышэйшы клас
І стану чэмпіёнкай!
Чэмпіёнкай стану ўраз!»
Але тутэйшая зіма
Нашу бабу падвяла…
На зіму сёлета наракаць якраз не выпадае. Але на зімовую Алімпіяду з байдаркай усё ж, мусіць, сунуцца не варта.
Дык наперадзе ж летняя! І рыхтавацца да яе трэба загадзя, лічыць Валянціна Масцяніца:
Каб менш праблем
было ўлетку,
Трэба зімой
трэніравацца зрэдку.
А хто лепшы трэнер? Спытайце ў Валянціны – ёсць у яе адказ і на гэтае пытанне. Праўда, жанчына добра ведае, што за ўсё трэба плаціць. І ўсім, незалежна ад роднасных сувязей… А ўжо чым – то хай кожны выбірае сам.
Трэніруе цешчу зяць
На байдарцы плаваць:
Як сядзець і як устаць,
Як вясло ў руках трымаць.
І за кожны час навукі
Цешча зяцю дасць на рукі
Дзесяць еўра, два рублі
І «Бульбаша» налье калі.
Будучых чэмпіёнаў, якія прынясуць славу сваім землякам, угледзела на здымку і Капіталіна Пятроўская:
По долинам и по взгорьям
Вёслами снега гребёт.
«Всем снегам наперекор я!» –
Бабка в лодочке плывёт.
«Мне до речки бы добраться.
Еду я соревноваться.
Буду победу добывать,
Островец свой прославлять!»
И я знаю, она добьётся.
До речки скоро доберётся.
С горки скоро скатится,
Как на саночках, прокатится.
Ну, а там река, победа!
Радость Островцу. И деду.
Kristinalashchionok заклікае: «Пусть думают, что и мы спортсмены. За мной!»
А Marino4ka1444 убачыла на здымку
«Зимний заплыв по снегу на байдаротюбинге».
Lozkoveronika4gmail.com6 выдае сакраментальнае:
«Стаю на асфальце, у лыжы абуты…»
Міраслава Якіменка, пэўна, вырашыла: што нашым бабкам тая Італія? Даеш Дубай!
– Цi ты, баба, звар'яцела,
Што зімой ў байдарку села?
– У Дубай я захацела:
Мора, сонца i цяпла,
Шчэ й арабскaгa пасла!
Хоць у святле апошніх міжнародных падзей мора, сонца, цяпло і пасла лепш пашукаць у іншых краінах. А яшчэ лепш – у роднай Беларусі: морам і Мінскім абыдземся! Дый Каймінскае возера больш бяспечнае.
А ўвогуле трэба па адзёжцы працягваць ножкі, лічыць Міраслава Якіменка. І радавацца таму, што ёсць:
На што баба зарабiла,
То сабе i прыкупiла…
Яна хацела iншaмарку –
А хапiла на байдарку.
Многія канкурсанты звярнулі ўвагу перш за ўсё на ўзрост «пакарыцелькі байдаркі».
І наша «баба Лена», якая, нарэшце, «рассакрэцілася» – і аказалася, што гэта наша даўняя знаёмая Леанарда Якель! – захапляецца жанчынай, якая выправілася ў зімовы сплаў:
Бабка жвавая такая,
Хоць ужо немаладая.
Горда у байдарку села –
Пакатацца захацела.
Ну, хто хоча з ёй зраўняцца?
Трэба добра пастарацца.
Вось такія бабкі ў нас:
Кожнаму пакажуць клас!
У агонь, ваду ідуць
І нідзе не прападуць.
А Аляксандр Харытонаў лічыць, што
Современный бабки вид
Кого хочешь удивит.
Раньше – ступа и метла,
Теперь в лодке поплыла.
На какой! С горы катает
И по воздуху летает.
Вместо маленькой избушки
На куриных ножках
Дом просторный, как игрушка,
С мебелью, в дорожках.
Ей в любое время года
Стало жить комфортно.
Не пугает непогода,
Чёрт вместо эскорта.
Даже сказочный Кощей
Ей сейчас завидует.
Угостит тарелкой щей
И наливкой идола.
Лукоморье посетит,
Сказочных героев
К себе в гости пригласит,
Чести удостоив.
Вот в редакцию зашла!
Пусть на фото даже
Рыбик Нину обняла…
В повести расскажет!
Дзякуй за творчую падказку, Аляксандр. Пра аповесць падумаем заўтра, сёння – пра вынікі конкурсу.
А ў другім варыянце той жа Аляксандр Харытонаў пераконвае сябе, нас і чытачоў, што такі лад жыцця – не проста вырашэнне транспартных зімовых праблем, а цудоўная прафілактыка ўзроставых хвароб:
Если раньше до реки
Вместе с дедом добирались:
Лодку на себе несли,
С ней к реке опять спускались.
А теперь слетят с горы –
Лодка едет, будто сани,
На зависть местной детворы…
Дед и бабка правят сами!
Съедут быстро, с ветерком.
Лодка плюхнется на воду.
К магазину час пешком,
Коль идти по переходу.
А они за 5 минут
Всё закупят, возвратятся,
Скинув возраста хомут,
Балагурить не стыдятся.
Не страшны таким года,
Нет Альцгеймера, склероза.
У них выход есть всегда
Вопреки любым прогнозам.
Увогуле на гэты раз многіх нашых канкурсантаў пацягнула на філасофію. Міраслава Якіменка піша:
У кожнай бабы сваё мора,
У кожнай лэдзi
сваё «Ламбарджынi»,
У кожнай прынцэсы
свой прынц,
У кожнай каралевы
сваё каралеўства.
У кожнай мадонны
свая песня.
У кожнай жанчыны
свой адпачынак.
І як з ёй не пагадзіцца?
А Ларыса Гупянец глыбакадумна заўважае:
«Лодку раскачать может даже самый немощный, но остаться в ней сможет только самый сильный».
І дадае ўжо зусім лірычна-паэтычна:
Ашмянка ты мая белая…
Світальны туман у ляску.
Трава ад марозу ссівелая
Ды лодка на жоўтым пяску...
Ашмянка ты мая чыстая,…
Сумуюць твае берагі,
Што свята тваё прамяністае
Мінула, як сон дарагі.
Ашмянка ты мая ціхая…
Хутка вернецца наша вясна.
І сонца, і бусел з бусліхаю,
І радасць, і ўсплескі вясла.
Пасля такога верша не хочацца ўжо ні жартаваць, ні ёрнічаць.
А хочацца, як у тым дыялогу, што прыводзіць Ларыса Гупянец:
– Девушка, чего вам?
– Весну и огромный букет тюльпанов! Ой, простите… Батон и молоко.
Ну вось, дзе пасмяяліся, дзе паўсміхаліся, дзе памарылі… Час і вынікі падводзіць. Без іх які ж конкурс?
На гэты раз па 150 балаў набралі Леанарда Якель і Аляксандр Харытонаў («Современный бабки вид…) – яны на першым месцы.
На другім са 120 баламі таксама два канкурсанты: Валянціна Масцяніца – варыянт, у якім яна расказвае, як «Трэніруе цешчу зяць…» і Міраслава Якіменка «На што баба зарабіла, то сабе і прыкупіла…»
Віншуем пераможцаў – і запрашаем усіх да ўдзелу ў наступным этапе конкурсу.