Конкурс Сярэбраны ўзрост” сабраў пяць творчых ветэранскіх калектываў
12:00 / 14.02.2026
Атрымаўся ён нешматлікі. Зрэшты, гэта з якога боку паглядзець. Калектываў заявілася пяць: народны хор ветэранаў (кіраўнік Анастасія Ядзевіч) і ансамбль народнай песні «Вілія» (Ірэна Часнойць) з Міхалішак прадстаўлялі раённую культуру, вакальны калектыў «Аксаміткі» (кіраўнік Яўгенія Шаптун), танцавальныя «Чаромушкі» (Тамара Батура) і «Час танца» (Вікторыя Касцюк) – Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Але ўдзельнікаў у іх у агульнай колькасці – некалькі дзясяткаў – столькі ў нас неабыякавых прадстаўнікоў так званага сярэбранага ўзросту, якія не старэюць душой.
Вакалісты і танцоры парадавалі арыгінальным, не зашмальцаваным рэпертуарам і выканаўчым майстэрствам. Хацелася разам з «Чаромушкамі» пусціцца ў скокі пад «Польку беларускую». Клікалі на заляцанні да кума і кумы міхалішкаўскія вясельныя бомы. Зала падпявала хору ветэранаў падчас яго прызнання ў любові «Вёсачцы маёй», пагаджалася з «Аксаміткамі», што «Палюбіць Беларусь вельмі проста», захаплялася разняволенасцю і пластыкай, назіраючы за «Лацінай» «Часу танца»…


Тым не менш суддзі са сваёй задачай справіліся. Тое, што хор ветэранаў – найлепшы, было бачна і неспецыялістам. Дыплом другой ступені журы аддало танцавальнаму калектыву «Чаромушкі», тры трэціх месцы – у «Аксамітак», «Віліі» і «Часу танца».
Слова ўдзельнікам
Ірэна Часнойць, кіраўнік ансамбля народнай песні «Вілія»:– У 1993 годзе з’явілася ідэя сабраць пажылых жыхароў Міхалішак і стварыць вакальны калектыў, каб спяваць песні нашых бабуль і дзядуль. Так узнікла «Вілія». Дэбют ансамбля адбыўся на свяце вёскі. З таго і пайшло. Больш чым за 30 гадоў склад ансамбля мяняўся неаднойчы. Сёння старэйшай нашай удзельніцы 87 гадоў, самай малодшай – 65. Вядома, хацелася б, каб наша «Вілія» станавілася больш паўнаводнай, каб да нас прыходзілі людзі, улюбёныя ў песню, гучалі мужчынскія галасы – спадзяёмся, што так і будзе.
Уладзімір Галінскі, вакальны калектыў «Аксаміткі»:
Наталля Зубенка, 90-гадовая ўдзельніца хору ветэранаў:
Слова членам журы
– Не першы раз слухаю гэтыя калектывы, здзіўляюся і захапляюся: столькі ў іх удзельнікаў сілы, энергіі, любові да народнай музыкі. Нягледзячы на надвор’е, на праблемы са здароўем, яны ідуць на рэпетыцыі, спяваюць, танцуюць. Незалежна ад таго, як журы падзяліла месцы, вы ўсе – пераможцы!
Ганна Ткачук:
– Моладзі трэба ў вас павучыцца. «Полька беларуская» – не кожны малады можа так станцаваць. У вакальных калектывах галасы льюцца, як ручаёк, – і ад таго душа спявае.
Ангеліна Навасельская:
– Усім нашым артыстам шчыра жадаю здароўя, пазітыву, унутранай цеплыні. Усе вы – каштоўны рэсурс не толькі раённай культуры, а ўсяго нашага краю, у вас трэба вучыцца энергіі, аптымізму, пазітыву, адносінам да справы.
Ірына Шляхтун:
– Падобны конкурс праводзіцца не ў першы раз – і год ад году майстэрства яго ўдзельнікаў расце. Радуе, што ў калектывах з’явіліся мужчыны – і спевакі, і танцоры. Выступленне хору ветэранаў – да мурашак. Асаблівая ўдзячнасць «Віліі»: жанчыны прыязджаюць з Міхалішак і дораць нам свой талент, нясуць у масы беларускую песню. Хачу адзначыць тэрытарыяльны цэнтр, які прадставіў адразу тры творчыя калектывы. Сектару культуры райвыканкама на чале з Ангелінай Навасельскай нізкі паклон за цудоўныя касцюмы для хору ветэранаў і за годныя падарункі для пераможцаў і ўдзельнікаў.