Дажыначная кампазіцыя Дзяніса Ходаса з’явілася каля Дайлідак
Астравеччына, як заўсёды, пайшла сваім шляхам. Вось ужо які год палеткі нашых гаспадарак упрыгожваюць высокамастацкія работы аўтарства мясцовага мастака Дзяніса Ходаса. Яны прымушаюць імклівыя аўто прытарможваць і спыняцца, каб як след разгледзець карціну на цюках, зафіксаваць яе на камеру ці нават зрабіць фотасесію.
Вось і каля вёскі Дайлідкі (КСУП «Гервяты») з’явілася нядаўна падобная кампазіцыя: руплівая пчолка збірае нектар з кветак. Прыгожа і ў тэму: якраз пра працаўнікоў гаспадаркі, шчырых і працавітых!
Ніна АЛЯКСЕЕВА, фота аўтара.