Мальскія дашкольнікі даведаліся пра Іосіфа Гашкевіча
Мальская сельская бібліятэка-клуб арганізавала для выхаванцаў дзіцячага сада пазнавальную экскурсію, прысвечаную Іосіфу Гашкевічу – першаму расійскаму консулу ў Японіі, чые апошнія гады былі звязаны з вёскай Малі.
Маршрут пачаўся з наведвання памятнага знака славутаму дыпламату. Бібліятэкар расказала дзецям пра яго ўклад у супрацоўніцтва краін і навуку. Пасля гэтага ўдзельнікі экскурсіі наведалі бібліятэку, дзе больш падрабязна разгледзелі экспазіцыю, прысвечаную жыццю Іосіфа Антонавіча.

Знаёмства з гістарычнай і культурнай спадчынай краю з’яўляецца важным элементам выхавання пад растаючага пакалення. Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню нацыянальнай свядомасці і павагі да гісторыі.





Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар.
Фота з архіва біблятэкі.