Водители, не оставайтесь равнодушными!

У мэтах прафілактыкі ДТЗ, з якіх вадзіцелі ўцякаюць, 28 лютага ў Беларусі праводзіўся адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Не заставайся раўнадушным!”
Вадзіцель, які з’яўляецца ўдзельнікам аварыі, проста абавязаны да прыезду супрацоўнікаў ДАІ прыняць усе меры для захавання слядоў здарэння, а калі магчыма – абгарадзіць участак з доказамі, каб пазбегнуць іх пашкоджання.
Таксама неабходна запісаць нумары аўтамашын, якія праязджаюць міма, і тэлефоны сведак здарэння. Магчыма, пасля яны змогуць пацвердзіць якія-небудзь факты.
Дзеянні вадзіцеляў, якія сталі ўдзельнікамі дарожна-транспартнага здарэння, таксама рэгламентуюцца правіламі дарожнага руху. У адпаведнасці з імі, вадзіцель абавязаны спыніць транспарт, нічога не змяняць на месцы здарэння; уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю, выставіць знак аварыйнага прыпынку і застацца на месцы; прыняць меры па аказанню неабходнай дапамогі пацярпеўшым, выклікаць “хуткую медыцынскую дапамогу”, а ў экстраных выпадках адправіць пацярпеўшых на спадарожным, а калі гэта немагчыма, даставіць іх на сваім транспарце ў бліжэйшую медыцынскую ўстанову і вярнуцца на месца здарэння.
Уцякаць з месца аварыі не мае сэнсу, бо рана ці позна вадзіцель, які свядома пакінуў месца здарэння, будзе знойдзены, і яго чакае суровае пакаранне – пазбаўленне права кіравання на тэрмін да двух гадоў. Як правіла, яго транспарт адразу ж аб’яўляецца ў вышук, да таго ж заўсёды знойдзецца сведка, які запомніў рэгістрацыйны нумар аўтамашыны, яе прыкметы і іншае. Ды і сумленне не дазволіць спакойна спаць такім вадзіцелям.
Здзейсніць ДТЗ і пакінуць пры гэтым у бядзе пацярпеўшага чалавека ці разбіты аўтамабіль – гэта злачынства, за якое прымаюцца самыя строгія меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.
---------------------------------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.