Анна и Сергей Гавриловичи представляли наш район на приеме губернатора в честь Дня матери и Дня отца
На ўрачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама, прысвечаны Дню маці і Дню бацькі, які адбыўся 14 кастрычніка, з Астравеччыны былі запрошаны прадстаўнікі шматлікай настаўніцкай дынастыі Гаўрыловічаў: маці, ветэран педагагічнай працы Ганна Іванаўна, і яе сын, шматдзетны бацька, дырэктар Альхоўскай СШ Сяргей Анатольевіч.
– Праграма ўрачыстасці была цікавай і насычанай, – расказаў Сяргей Анатольевіч. – Напачатку нас запрасілі на экскурсію ў Форт №2, дзе падчас Другой сусветнай вайны адбываліся масавыя расстрэлы мірных жыхароў і дзе цяпер устаноўлены Манумент смуткуючай маці. Расказ экскурсавода, тэатралізаванае прадстаўленне вучняў мясцовай школы, усведамленне таго, што давялося перажыць жанчынам, маці ў гады вайны, – гэта было да камяка ў горле, да дрыжыкаў.
А ў Святску, у палацава-паркавым ансамблі Валовічаў, па прызнанні Гаўрыловічаў, эмоцыі былі зусім іншыя: гонар за нашу Айчыну, у якой жылі і якую праслаўлялі такія разумныя і таленавітыя людзі.
Прыём, які прайшоў у канферэнц-зале адной з галерэй палаца атрымаўся вельмі атмасферным, адначасова цёплым і ўрачыстым. Гасцей прывіталі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта. Пра кожнага з удзельнікаў сустрэчы расказалі, для кожнага знайшліся цёплыя, шчырыя словы. Для іх ігралі лепшыя музыканты і спявалі лепшыя артысты.
І прыемным бонусам да ўсяго, што адчулі і перажылі ў гэты дзень віноўнікі ўрачыстасці, сталі кветкі і каштоўныя падарункі.
– За шматгадовую педагагічную дзейнасць мне ўпершыню давялося стаць удзельніцай такога прыёму – адначасова цікавага, пазнавальнага, душэўнага, прыгожага, – не хавала свайго хвалявання Ганна Іванаўна. – Я шчаслівая, што давялося на ім пабываць.
Фото Пул 4 Регион, Гроденская правда и из архива героев