Хроніка восеньскіх работ: чым заняты раённыя аграрыі
Збожжавыя прыгорнуты ў глебу на 6 145 га (60% да плана). КСУП «Варняны» і «Гервяты» справіліся з сяўбой азімых на 65%, КСУП «Гудагай» – на 60%, РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» 55%. На апошняй пазіцыі сярод гаспадарак замацаваўся КСУП «Міхалішкі», дзе пасеяна 50% запланаваных плошчаў.
Пад кукурузу на сілас корманарыхтоўшчыкі адвялі амаль 6 130 га, з якіх 1 624 га зжаты (26%). На круг раённыя аграрыі бяруць 323 ц.
Бульбу вырошчваюць толькі ў КСУП «Гудагай» і «Гервяты». У першай гаспадарцы яна займае 55 га, у другой – 35. У «Гудагаі» другі хлеб выкапаны на 35 га, у «Гервятах» – амаль на 13-ці. Ураджайнасць складае 363 ц/га (+126 ц да 2024-га).
Пад буракі ў раёне адведзена 2 603 га (іх вырошчваюць у тым ліку сельгастэхніка і Слуцкі цукроварафінадны камбінат). Салодкія карняплоды ўраджайнасцю 437 ц/га выкапаны на 36% плошчаў.
*Па даных на раніцу 24 верасня.