Святочнае шэсце дэлегацый "У гонар хлебаробаў" стала яркай падзеяй абласных "Дажынак" у Ваўкавыску

14:36 / 20.09.2025

Бадай, што адным з самых яркіх і хвалюючых момантаў святкавання абласных "Дажынак" у Ваўкавыску стала ўрачыстае шэсце дэлегацый. Поруч ішлі кіраўнікі раёнаў і хлебаробы, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў і вадзіцелі... Тыя людзі, хто кожны на сваім месцы адказна, старанна і з душой рабіў сваю справу і ўносіў часцінку свайго плёну ў агульны каравай і харчовую бяспеку краіны.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич