Уражаннямі ад удзелу ў абласных "Дажынках" падзяліўся старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас
13:33 / 20.09.2025
- У цэлым "Дажынкі" - гэта падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года, ушанаванне лепшых аграрыяў вобласці. Гэты сезон хоць і быў няпростым, у пэўнай ступені - складаным, тым не менш, ён радасны. Адметна, што і па збожжы, і па малаку мы сплюсавалі. Увогуле сельская гаспадарка Астравецкага раёна дынамічна развіваецца, мы ўводзім у эксплуатацыю новыя жывёлагадоўчых аб'екты, абнаўляем тэхніку, да нас прыходзяць новыя маладыя кадры. Таму з радасцю і гонарам за нашых аграрыяў удзельнічаю ў абласных "Дажынках" у Ваўкавыску.