Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

12:42 / 25.08.2025
На Гродзеншчыне 6 і 7 верасня адбудзецца ХХХII Дзень беларускага пісьменства.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:
  • 80-я гадавіна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне;
  • 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі, славутага «Апостала» Францішка Скарыны;
  • Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання;
  • Круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Жыхароў і гасцей Ліды і Лідскага раёна чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Ключавыя падзеі — афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня.

У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.


ГродноМедиаGroup