Якія закладкі стварылі дзеці ў бібліятэцы
16:30 / 20.08.2025
Пад такім дэвізам прайшло чарговае мерапрыемства ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы.
Дзеці тут не толькі чытаюць кнігі, але і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, накіраваных на развіццё іх творчых здольнасцей.
Адным з такіх стаў майстар-клас “Вясёлая закладка”. Дзякуючы яму ўдзельніцы ўспомнілі пра важнасць закладкі, якая дапамагае хутка знаходзіць патрэбную старонку і разам з тым захоўвае кнігу.
Акрамя стварэння закладак з каляровага кардона, дзяўчынкі даведаліся пра з’яўленне кніжнай закладкі і як яна выглядала некалькі стагоддзяў назад.
Вольга Заянчкоўская, бібліятэкар.