Падводзім вынікі конкурсу “Што б гэта значыла?”

08:00 / 16.08.2025


Людзі – як кошкі, кошкі – як людзі. У іх таксама здараюцца цяжкія раніцы, калі моцна хочацца піць… Пажадана тое, што ўтаймуе і галаву, і страўнік. Прынамсі, у мяне ўзніклі менавіта такія думкі і асацыяцыі, калі ўбачыла конкурсны здымак. Але ж ніколі не ўгонішся за чужымі ідэямі! Асабліва за фантазіяй нашых канкурсантаў. Праўда, некаторыя з іх убачылі на здымку тое ж, што і я. 

«Сушняк!»  – лаканічна зазначыла Рэгіна Дрэма.

Валянціна Урбанайць да­поў­ніла цяжкі стан ката дэталямі бэкграунда – падзей, якія адбыліся да таго, як быў зроблены здымак:

Что ж ты, котик мой, грустишь,
Не мурлыкаешь, молчишь.
Злые люди бедной киске
Вместо «Вискас» дали виски.
Вот с обеда я сижу,
Да «Боржоми» я держу.
Чего же снова мне напиться,
Чтоб быстрее протрезвиться?

Зрэшты, можа, зусім не з-за сваёй распусты пакутуе каток? Вось што думае з гэтай нагоды Валянціна Масцяніца (на жаль, наша чытачка зноў даслала подпісы да конкурснага здымка пасля вызначанага тэрміну, таму яны не прымалі ўдзел у конкурсе):

Лагодны каток 
атрымаў у лабок
Бутэлькай ад гэтай прысмакі.
Не ведаў дружок, 
што галоўка баліць
Гаспадару ад водкі праклятай.
А кот, таго не ведаючы, мусіць, падлез пад хворую гаспадарскую руку – вось і атрымаў…

Капіталіна Пятроўская яшчэ больш жорсткі сцэнарый прыдумала:

Наверно, бедному коту
Подсунул кто-то наркоту. 
Теперь жажда его гложет –
«Боржоми» сам 
открыть не может.

І яна ж філасофскі заўважае:

К чему душа лежит,
К тому и лапки тянутся.

У тым, што ў кацяры «адхадняк» пасля ўчарашняга, пераканана і Галіна Мінкевіч:

Вчера гулял котяра знатно,
Искал приключений 
безвозвратно.
Теперь «Боржоми» – 
лучший друг,
Чтоб лапки не дрожали вдруг!

Салідарная з ёй і Міраслава Якіменка. Жанчына раіць:

Не пытайце ў ката
падрабязнасцi пасля
перадазiроўкi,
Хутчэй «Баржомi» налiце –
Кату смагу праганiце.

А ў іншым варыянце Міраслава з веданнем справы апісвае цяжкі стан кошкі, якая, тым не менш, як той герой «Брыльянтавай рукі», абы-чым лячыцца не хоча, трэба ёй «кубачак кавы, ванну»… Ці хоць бы бутэлечку «Баржомі»!

Адгуляла котка
«сама па сабе»…
Цяпер ледзь б’ецца сэрца
І ў грудзях клякоча.
Ды ваду з-пад крана 
Пiць яна не хоча.
Толькi «Баржомi» будзе пiць,
Каб заўсёды ў форме быць!
Вось такія фанабэрыстыя сёння пайшлі кошкі! 

Пра гэта добра ведае заўзяты «кашатнік» Станіслаў Курыла, які, гледзячы на здымак, «пераспя­ваў» на каціны лад вядомую песню:

Кайфуе! 
Сягоння кошка 
кайфуе!
Па сваім існуе фэн-шуі.
Замест малака – «Баржомі»
Са смакам з бутэлькі каштуе.

І далей Станіслаў дадае:

Як абрыдлі мышы кошцы –
Няма сіл на іх глядзець.
Лепш »Баржомі» 
піць патрошку
Ды, хвост адкінуўшы, сядзець.

Ды што там мышы – ужо і «Віс­кас» некаторым кошкам (прынамсі, той, што на здымку), на думку Станіслава, не прысмак:

Ад ежы коцік акурат,
Ад «Віскаса», адмовіўся.
Мінералкі вось зашмат:
Набаржоміўся.

Хоць Рэгіна Дрэма лічыць, што ўсё якраз наадварот:

Не хочу я «Боржоми»,
Дайте мне, прошу я, «Вискас».
Изжога мне от «Боржоми».
Я ведь всё-таки киска!

А можа, коціку дрэнна зусім не ад учарашняй «перадазіроўкі» чаго б то ні было, можа, у яго проста жывот баліць, і ён, па прыкладзе гаспадароў, шукае паратунку ў бутэльцы са знакамітай мінералкай…
Так лічыць Валянціна Мас­ця­ніца:

Плачет котик, слезы льёт:
У него болит живот.
Лапки кверху. Сел на хвост…
Тут и «Боржоми»  не спасёт!

А Валянціна Урбанайць пераканана: што задужа, то не здарова, і з дапамогай «Баржомі» можна не толькі паправіць здароўе, але і сапсаваць яго:

Смага – не цётка, 
смутак – не дзед.
Меў кот «Баржомi» 
ў той дзень на абед.
Так смачна ён напiўся,
Што ледзь жывы звалiўся.

Галіна Мінкевіч пераканана, што «Баржомі» можа ўратаваць не толькі ад праблем са страваваннем, а ўвогуле ад усіх праб­лем! Прынамсі, каціных…

Кот устал от жизни бренной,
Ищет он воды спасенной.
«Боржоми»  лечит, говорят,
От всех кошачьих передряг!
***
Застыл котейка в ожиданьи,
«Боржоми»  – 
высшее призванье!
Сейчас откроют, он попьёт –
И мир кошачий расцветёт!

Ужо расцвіў! Так лічыць Міра­слава Якіменка
Кажуць, позна пiць «Баржомі», 
калi ныркi адмовілі…
А ў ката усё працуе:
Ён на спатканне медытуе.
Круцiць бутэлечку, гуляе,
Пра каханку ўспамiнае.

Вось яна, любімая тэма кахання! Кажуць, што б вучоныя ні ўзяліся вынаходзіць, у іх атрымаецца бомба. Так і ў нашых канкурсантаў:  які б здымак мы ні прапанавалі, яны ўбачаць там каханне.

Капіталіна Пятроўская, гле­дзячы на фота, узгадала старую добрую гульню «ў бутэлечку»:

Одному надоело 
бутылку катать.
Позову-ка я кошечку Катю,
Позову-ка я кошечку Милочку –
И втроём мы сыграем 
«в бутылочку».

І Рэгіна Дрэма ўкладвае ў каціную галаву падобныя думкі: «Кошечек бы сюда, поиграли б в «бутылочку».

Але здараюцца ў нашых канкурсантаў варыянты, якія не ідуць «у агульным страі» (да слова сказаць, на гэты раз яны былі найбольш высока ацэнены членамі журы).
Так, наш дэбютант Мацвей Сакалоўскі прапанаваў такі варыянт подпісу:

Экономить нынче надо!
На игрушки денег нет,
А бутылка – то, что надо:
Можно выпить, можно – нет.

Валянціна Урбанайць у адным з варыянтаў апісвае шчаслівы выпадак:

Всем приятелям назло
Котофею повезло.
Подписался он в затею –
И выиграл в лотерею
Не сметану, не варенье,
А, чтоб спасти пищеваренье,
Минералочку «Боржоми»!
И теперь в фотоальбоме
Он с бутылкой со своей
Снова в гости ждёт друзей.

А ў другім Валянціна прыдумала амаль што казку:

Как-то раз кот 
рассказывал сказки
Для подруги своей 
Златовласки.
Та, услышав повесть 
про Джинна,
Загадала желаний корзину.
Наказала она Котофею
Провернуть с ней, 
как в сказке, затею.
Почесал котик где-то 
в затылке,
Как же вытащить
Джинна с бутылки?
Лапкой тёр, то царапал, 
то гладил,
Только Джинн тот 
никак не вылазил.
Сгрыз всю пробку, 
«Боржоми» напился –
В Джинна вмиг 
Котофей обратился.
Он Ириску теперь впечатляет,
Все желанья её исполняет.

Ларыса Гупянец, пэўна, пана­зі­рала за сваім хатнім сва­вольнікам – і ўзяла яго за прататып под­пісу да конкурснага здымка:

Маленький проказник, 
хвостик трубой,
Котёнок Василий 
играет с судьбой.
Бутылка пустая, 
но для него – клад,
Смешные прыжки 
и шуршащий набат.
Он лапкой толкает, 
за ней наблюдает,
Весёлые игры, 
никто не мешает.
То притаится, 
то прыгнет вперёд,
Бутылка катается, 
кот – дивный народ.
Мурлычет тихонько, 
довольный вполне,
В своей небольшой 
кошачьей стране.
Смешные моменты,
игра без конца,
Вот так развлекается 
кот у меня.

А Валянціна Масцяніца, здаецца, пазнала ката з суседняга хутара:

Слаўны Рыжык у Барку!
На ўсе справы майстра.
У Страчанку – да каханкі,
У Стаўпяняты – на сяло.
Мышак вельмі слаўна ловіць
І калыханку запяе.
А гэта кот на адпачынку
Здымае стрэс пасля учынкаў.

Калі праўдзівая прыкмета аб тым, што калі некага ўспа­мінаюць, то яму ікаецца, то сённяшняй фотамадэлі насам­рэч трэба з дапамогай «Бар­жомі» лячыць ікаўку: «абпісалі» яго з усіх бакоў, прыдумалі, што было і чаго не было. Што ж, будзем спа­дзявацца, што Тыгру (так насамрэч завуць нашага «героя дня», хоць па здымку гэтага не скажаш) гэта пойдзе толькі на карысць.

А найбольшую карысць ад удзе­лу ў конкурсе сёння атрымалі Ларыса Гупянец – яна набрала ў галасаванні членаў журы 100 балаў і заняла 1-е месца. У Валянціны Урбанайць (варыянт пра выйгрыш у латарэю) – 90 балаў і 2-е месца.

Наш дэбютант Мацвей Сакалоўскі набраў 70 балаў і заняў 3-е месца.

Віншуем пераможцаў: іх ча­кае рэдакцыйная прэмія. Астатнім раім не засмучацца: магчыма, у новым этапе конкурсу капрызніца муза менавіта вам пашэпча на вушка нешта такое, асабліва-выйгрышнае… Глядзіце на здымак, натхняйцеся, пішыце! Чакаем!

Текст: Нина Рыбик
Фото: Марина Гавдурович