Островецкие аграрии в числе лучших кормозаготовителей области
Штогод падчас асноўных сельскагаспадарчых кампаній і раённая, і абласная арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзяць працоўныя спаборніцтвы сярод механізатараў.
Пераможцаў у розных намінацыях па касавіцы ў раёне вызначылі напачатку месяца, а нядаўна сталі вядомы прозвішчы лепшых корманарыхтоўшчыкаў Прынёмання – у іх ліку і астравецкія аграрыі: Юрый Мажэйка з КСУП “Варняны” (касьба) і Ігар Гудзінскі з КСУП “Гервяты” (падбор і здрабненне травы).
Зазначу, што абодва механізатары не раз даказвалі, што яны лепшыя ў сваёй справе. Напрыклад, сёлета Юрыя Мечыслававіча прызналі лепшым сейбітам раёна: на новых трактары “Беларус-3022” пасяўным комплексе ён прыгарнуў у глебу насенне на звыш 500 гектарах. А па выніках першага ўкосу мужчына трапіў у лік перадавых касцоў Гродзеншчыны.
Для Ігара Гудзінскага перамога ў вобласці далёка не першая: ён не раз станавіўся лепшым камбайнерам корманарыхтоўчых комплексаў.
Дыпломы і грашовыя прэміі ад абкама пераможцам уручыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула.
– Першым укосам на Астравеччыне скошаны травы на плошчы каля 14-ці тысяч гектараў. Працягваецца жніво і набліжаецца да фінішу другі ўкос (яго завяршылі КСУП “Гудагай”, “Гервяты” і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”), – расказаў Юрый Аляксандравіч. – Прыемна, што нашы аграрыі традыцыйна і на жніўнай, і корманарыхтоўчых кампаніях дэманстрыруюць добрыя вынікі не толькі ў раёне, але і ў вобласці.
Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.