Праз 50 гадоў сустрэліся выпускнікі Варнянскай СШ
11:00 / 15.07.2025
Ды раптам той званок прагучаў ізноў і паклікаў: «Збірайцеся, аднакласнікі, на сустрэчу!»
І не на простую, а на спатканне праз 50 гадоў пасля заканчэння школы. Сёлета вырашылі сабрацца разам тыя хлопцы і дзяўчаты, якія пакінулі парог Варнянскай сярэдняй школы паўстагоддзя таму.
Як імкліва гады праляцелі, канулі ў лету... Даўно сталі юнакі і дзяўчаты дарослымі жанчынамі і мужчынамі. Але адзін для аднаго мы ўсё тыя ж Валі, Марыі, Ані, Тарэсы, Іваны, Вовы, Чэські...
У апошнюю суботу чэрвеня адбылася доўгачаканая сустрэча аднакласнікаў. Са слязьмі на вачах мы абдымаліся, цалаваліся, стараліся пазнаць адзін аднаго – і знаёміліся зноў, бо не бачыліся з некаторымі з моманту апошняга званка і змяніліся непазнавальна. Прыглядваліся адзін да аднаго, стараліся пазнаць рысы твару, погляд, усмешку, паходку, якія засталіся ў памяці з далёкага 1975 года.
А як прыемна было пачуць голас нашага любімага класнага кіраўніка Алены Іванаўны Зелянеўскай! На жаль, яна цяпер жыве далёка, узрост і здароўе не дазволілі прыехаць на гэтую сустрэчу, але, дзякуючы сучасным сродкам сувязі, мы змаглі пачуць голас сваёй настаўніцы, а яна – нашы словы падзякі і пажаданні добрага здароўя.
З Краснадара, са Смаленска, са Смаргоні, з літоўскіх гарадоў і вёсак прыехалі былыя аднакласнікі на гэтую сустрэчу. У кожнага засталася радасць у сэрцы ад гэтых хвілін спаткання са сваім юнацтвам.
На жаль, яны вельмі хутка праляцелі. На развітанне мы сказалі адзін аднаму: «Да сустрэчы!»
Дасць Бог, убачымся зноў!
Это встреча с тобой,
наша юность!
Когда с детством
прощались мы на заре,
На прощание нам,
уходя, улыбнулась –
И осталась навечно
на школьном дворе.
Мы вернулись к тебе,
мы вернулись!
Очень долго ты всех здесь ждала.
Мы как в детстве тебе улыбнулись:
Наша юность от нас не ушла.
И в душе, в нашем сердце остались
Эти школьные годы чудесные,
Постепенно от них удаляясь,
Вдохновенно идём в неизвестное.
Станіслаў КУРЫЛА, в. Ігнацова.