Што цікавіць юных “чамучак” у рэдакцыі газеты

12:00 / 21.06.2025

З надыходам летніх канікул дзеці з педагогамі амаль штотыдзень становяцца гасцямі рэдакцыі раённай газеты. Маленькіх «чамучак» цікавіць усё: хто тут працуе, дзе друкуецца газета, як трапіць на яе старонкі і чаму рэдакцыя калекцыяніруе соў.

На ўсе іх пытанні мы адказваем і разам расказваем пра гісторыю газеты і яе супрацоўнікаў. Па хлопчыках і дзяўчынках бачна: ім цікава, асабліва тады, калі яны ўспамінаюць хто, калі і колькі разоў трапляў на газетную паласу ці ў тэлепраграму «ТВА. ТВой Астравец».


Нашы юныя наведвальнікі запэўніваюць, што будуць чытаць «раёнку» разам з бацькамі. І мы ім верым!

І нагадваем: ідзе падпіска на ліпень, 3-ці квартал і 2-е паўгоддзе на газету «Астравецкая праўда». Яе кошт на месяц складае 11 рублёў 70 капеек.

Падпісвайцеся – і да сустрэчы на старонках «раёнкі».

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Марина Гавдурович