У Міхалішках дзеці зрабілі “крок” да роднай мовы і літаратуры
13:00 / 11.06.2025
Каб зацікавіць дзяцей беларускай літаратурай, а таксама далучыць іх да культуры і чытання ў Міхалішкаўскай сельскай бібліятэцы рэалізуецца праект “Да роднай мовы крок зрабі”.
На гэты раз адчуць смак мовы ім дапамагло падарожжа “Беларусь літаратурная”. Юныя ўдзельнікі знаёміліся з творчасцю айчынных пісьменнікаў, пашыралі веды пра культурную спадчыну краіны, абмяркоўвалі традыцыйныя сімвалы Беларусі і іх значэнне, удзельнічалі ў інтэлектуальных конкурсах.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.