В канун профессионального праздника работники районной мелиорации принимали поздравления

17:01 / 30.05.2025

Напярэдадні прафесійнага свята лепшыя працаўнікі Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм і ветэраны гэтай галіны прымалі віншаванні і падарункі ад гасцей. Прыемна было бачыць, што на свята многія работнікі прыйшлі з сем’ямі – гэта для арганізацыі традыцыя.

На ўрачыстасць завіталі першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Умрыхіна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула, старшыні раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Уладзімір Крывец і раённага савета ветэранаў Ірына Шляхтун.



Ад імя райвыканкама і раённага  Савета дэпутатаў віншавала меліяратараў Вольга Умрыхіна, якая пажадала прадпрыемству высокіх эканамічных паказчыкаў і стабільнасці, а работнікам – здароўя, мірнага неба і ажыццяўлення задуманага.

– Вы не проста майстры сваёй справы, вы захавальнікі незвычайнага баланса, тыя, хто ўмее чуць зямлю, разумее яе рытм і засцерагае яе дыханне. Ваша праца – мастацтва, сатканае з цярплівасці, клопату і любові, – адзначыў Юрый Адула. – Кожны ваш дзень нагадвае дыялог з прыродай. Вы адданыя роднай зямлі, таму што робіце неацэнны ўнёсак у заўтрашні дзень і ўраджаі. У вашых руках – руслы рэк, у вашым сэрцы – клопат пра ўрадлівасць глебы, у вашым позірку – далечыня гарызонту. Няхай сонца сагравае вашы дні, зямля адгукаецца шчодрасцю, праца будзе паважанай, а душа напоўнена натхненнем. Са святам!



Бадай што самую вялікую групу работнікаў, у тым ліку ветэранаў галіны, ушаноўваў дырэктар ПМС Вадзім Вянгроўскі.

– Кожны год мы ўводзім у зварот плошчы, неабходныя для нашай сельскай гаспадаркі – летась яны склалі каля 700 гектараў. Працуем не толькі на Астравеччыне, але і ў Ашмянскім раёне. Сёлета набываем энерганасычаны трактар МТЗ-3522 і экскаватар расійскай вытворчасці. Як бачым, прадпрыемства не стаіць на месцы, – сказаў Вадзім Вянгроўскі. – Жадаю, каб вы з радасцю ішлі на работу і гэтак жа вярталіся дадому, таму што для кожнага чалавека сям’я – гэта самае галоўнае.


Прыемным сюрпрызам для тат і мам сталі відэавіншаванні іх дзяцей. У відэачэленджы паўдзельнічалі Ліза і Аліна Весяловы, Вадзім Вянгроўскі, Аліна і Ева Касперовічы, Ева Барко. За крэатыўнасць яны атрымалі падарункі ад кіраўніцтва прадпрыемства.

Музычнымі нумарамі аздобілі свята меліяратараў лепшыя артысты раёна.


УЗНАГАРОДЖАНЫ

Падзячным лістом раённага Савета дэпутатаў – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Надзея Ненартовіч.

Ганаровай граматай Савета дэпутатаў – машыніст экскаватара Валерый Кацінель.

Падзякамі раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – тэхнік па ўліку меліярацыйных сістэм Ангеліна Русакевіч, кладаўшчык Аліна Варабей, вартаўнік Марына Веська, машыністы экскаватара Валерый Якель і Генадзій Касперовіч.

Падзячнымі лістамі раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” – загадчык машыннага двара Мікалай Сафранкоў, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Надзея Ненартовіч, дырэктар ПМС Вадзім Вянгроўскі.

Граматамі ДУ “Астравецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” – інспектар па кадрах Людміла Хацілоўская, машыніст-бульдозера Віталь Вянгроўскі, падсобныя рабочыя Валянцін Лабуць і Алег Врублеўскі, электрагазазваршчык Андрэй Пазлевіч, трактарысты Аляксандр Грынцэвіч і Юрый Маркоўскі, вадзіцелі Юрый Жэлецкі, Генадзь Тумкевіч і Віктар Хацілоўскі.

Падзячнымі лістамі ДУ “Астравецкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм” – Лявон Ражко, Лідзія Сухажэўская, Рыгор Багатка, Валерый Раждзествін.

Каштоўным падарункам раённага савета ветэранаў – старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Лідзія Сухажэўская. 







Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич