Гістарычны квэст да Дня Перамогі правялі ў Альхоўцы
13:00 / 13.05.2025
Вучні Альхоўскай школы ўдзельнічалі ў гістарычным квэсце «Ад Масквы да Берліна», які арганізавала мясцовая бібліятэка.
Удзельнікі квэсту трапілі ў атмасферу ваенных гадоў і адчулі сябе ў ролі сапраўдных байцоў: танкістаў, лётчыкаў, пяхацінцаў.
Выконваючы заданні, школьнікі даведваліся пра жыццё салдат у ваенны час, здабывалі разведдадзеныя і скаралі паласу перашкод.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.