Напярэдадні Дня Перамогі былыя вязні канцлагераў прымалі віншаванні ад прафсаюзных лідараў

16:45 / 07.05.2025

Павіншаваць з Вялікай Перамогай і ўручыць кветкі да былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў, якія жывуюць у нашым раёне, завіталі прафсаюзы.

Сведкаў ваенных падзей, якія апалілі іх дзяцінства, на Астравеччыне засталося чацвёра: Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч і Ніна Адамаўна Маргуж.




За некалькі дзён да знакавага для беларусаў дня – 9 Мая – жанчын павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула і галоўны бухгалтар Марыя Станкевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і прафсаюзныя лідары СШ №2 Наталля Варабей і СШ №1 Алена Урбановіч.


– У дзяцінстве вы зведалі, што такое вайна, потым былі няпростыя пасляваенныя гады. Для маладога пакалення вы прыклад неймавернай мужнасці і жыццёвай мудрасці, – сказала Марына Кутовіч. – Ад імя ўсёй прафсаюзнай грамадскасці Астравеччыны віншуем вас з надыходзячым святам Вялікай Перамогі. Жывіце доўга і радуйце нас і надалей!


Гераіні падзякавалі гасцям за ўвагу і пажадалі толькі аднаго: мірнага неба над роднай Беларуссю.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич