«Франтавы» аўтобус бібліятэкі курсіраваў па аддаленых вёсках Астравеччыны напярэдадні Дня Перамогі
15:00 / 08.05.2025
Святочна ўпрыгожаны мікрааўтобус раённай бібліятэкі напярэдадні 9 Мая адправіўся па маршруце Каценавічы – Заборцы – Маркуны – Завідзіненты.
На кожным прыпынку бібліятэкары праводзілі лекторый «Старонкі кніг раскажуць пра вайну» і разам з чытачамі ўспаміналі страшныя гады і тых, чый лёс скалечыла і апаліла Вялікая Айчынная.
Жыхарам вёсак прадставілі мастацкія і дакументальныя кнігі пра падзеі 1941-1945 гадоў і генацыд беларускага народа.
Ад бібліятэкараў чытачы атрымалі святочныя бутаньеркі з яблыневай кветкай і чырвона-зялёнай стужачкай.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.