Гімназісты паўдзельнічалі ў абласным злёце юных міратворцаў Гродзеншчыны
Удзел у праекце прынялі і астравецкія гімназісты. Ннагадаем, установа носіць ганаровае званне Школа міру.
– Атрады-ўдзельнікі – а гэта 9 каманд з вобласці – прадставілі візітныя карткі па гісторыі роднага горада, а таксама відэаролікі “80 мірных гадоў”, прысвечаныя захаванню гістарычнай памяці і міратворчым ініцыятывам установы, – расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч.
Праграма была насычанай: юныя міратворцы прынялі ўдзел у мітынгу каля мемарыяла воінам Беларускай пагранічнай заставы ў Гродне, дзе ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка героям-пагранічнікам. Хвалюючым момантам злёту стала пасадка алеі бэзу на тэрыторыі гродзенскай школы.
Старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Іван Калбаска адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі і выступлення вучняў гімназіі. Па выніках абласнога этапу астраўчане атрымалі дыплом за “Лепшы міратворчы праект Школ міру” і сертыфікат на 500 рублёў.
Па інфармацыі гімназіі №1