Юлія Клімашэўская прадоўжыла справу бацькі Аляксандра Павалоцкага
Памятаю, напачатку сваёй журналісцкай работы ў Астраўцы для набіраючай папулярнасць рубрыкі «Давай це пазнаёмімся» брала інтэрв’ю ў вядучага хірурга нашай бальніцы Аляксандра Павалоцкага. Не без здзіўлення тады даведалася, што Аляксандр Ільіч і яго жонка Святлана Барысаўна – карэнныя гродзенцы, ніхто з радні адносін да медыцыны не меў, а ён вырашыў стаць урачом, бо ў дзяцінстве яму ўратаваў жыццё хірург. У Астравец, па тым часе «свету канец», прыехаў, бо толькі тут была вакансія хірурга – нішто іншае яго не цікавіла. А як выбіралі будучую прафесію яго дочкі, урач-стама толаг Юлія Клімашэўская і медсястра-анестэзіст Натал ля Панасюк? Ці паўплываў на гэты выбар бацька? Як ім працавалася і працуецца ў ценю яго бясспрэчнай славы і аўтарытэту, а цяпер – светлай памяці? Распыталася пра гэта ў Юліі Аляксандраўны.
– Не скажу, што з дзяцінства, але са свядомага ўзросту, калі па чала ўсур’ёз задумвацца аб будучай прафесіі, я ведала, што хачу быць урачом. Ці быў гэта ўплыў бацькі? Калі і быў, то апасрэдаваны: ён не прымушаў і нават не падказваў накірунак, але падтрымліваў мой выбар. Адзінае, што змянілася ў дзіцячай мары: спачатку хаце ла стаць патолагаанатамам. Тата быў не супраць, але тут ужо сказа ла сваё важкае слова мама: не жаночая гэта справа – нябожчыкаў рэзаць. І выбар паў на стаматалогію. Гэтак жа бацькі падтрымалі і сястру Наташу, калі яна вырашыла пайсці ў медыцыну.
Тата быў нашым настаўнікам, дарадчыкам, сябрам, ён вучыў, раіў, дапамагаў. З сястрой яны доўга працавалі разам: калі Наташа прыйшла на работу ў хірургічнае аддзяленне, ён быў яго загадчы кам. На аперацыях стаялі побач, дома часта абмяркоўвалі, што і як.
Калі ў 1996 годзе пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта я прыехала ў Астравец, першым маім працоўным мес цам стала Міхалішкаўская ўчастковая бальніца. Неўзабаве выйшла замуж і змяніла прозвішча. Але ўсё роўна ўсе ведалі, што я дачка Аляксандра Павалоцкага. Бацьку ўсе паважалі і любілі – і калегі, і па цыенты, гэта і на мяне накладвала пэўны адбітак. Не ў плане нейкіх паблажак. Наадварот. Памятаю, калі пасля дэкрэтнага адпачынку выйшла на работу ў Астравецкую паліклініку, здавала нейкія тэсты. Адказала на пытанні са свайго білета, пытаюць у членаў камісіі, ці ёсць дадатковыя пытанні. Ні ў каго няма – толькі ў Аляксандра Ільіча! Я адказала на ўсе. А дома бацька гаворыць: «Я цябе папярэджваў: вучы! Уяўляеш, як бы мне было сорамна, калі б ты не адказала?»
Ці прадоўжыцца наша дынастыя медыкаў? Не буду крывіць ду шой: мне хацелася гэтага. Але мой сын, якога назвалі ў гонар дзе да Аляксандрам, да медыцыны раўнадушны. Пайшоў па бабулінай сцежцы: ён музыкант узорнапаказальнага аркестра Міністэрства ўнутраных спраў. Магчыма, пляменніца Ліза прадоўжыць нашу ся мейную справу, здаецца, яна мае схільнасць да медыцыны, хоць яшчэ пакуль школьніца, заканчвае дзявяты клас.
Я ж заўсёды адчувала, што павінна адпавядаць аўтарытэту свай го бацькі, што не маю права яго падвесці, зрабіць нешта не так, зняславіць яго добрае імя. Так было раней, калі ён працаваў, так і цяпер, хоць 1 мая будзе ўжо 6 гадоў, як яго няма. Аляксандра Па валоцкага памятаюць астраўчане, і я кожны свой учынак гэтак жа, як і раней, вымяраю па ім: ці варта мая праца яго светлай памяці? Памяць аб ім – мой арыенцір, компас, па якім я іду па жыцці.