На Доску почёта и стенд обкома профсоюза работников АПК попали две островчанки
Напярэдадні Свята працы ў Гродне назвалі лепшых прафсаюзных лідараў аграпрамысловага комплексу Прынёмання. У іх ліку – старшыні пярвічных арганізацый прадпрыемства меліярацыйных сістэм Надзея Ненартовіч і ветэрынарнай станцыі Юлія Афоніна.
Старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Міхаіл Сіцько падзякаваў кожнаму за актыўную работу на ніве абароны інтарэсаў членаў прафсаюза і ўручыў пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару і стэнд “Лепшы прафсаюзны актывіст”. Іх, а таксама кветкі, атрымалі і нашы зямлячкі.
З першых вуснаў
Надзея Ненартовіч:
– Прафсаюзную пярвічную арганізацыю Астравецкага ПМС узначальваю з 2023 года. Здаецца, што прайшло не так шмат часу, але жыццё калектыву ў гэты перыяд было насычана падзеямі, паездкамі і віншаваннямі. Гэта было б немагчыма без цеснага ўзаемадзеяння нашай пярвічкі і кіраўніцтва. Дырэктар Вадзім Станіслававіч заўсёды падтрымлівае ўсе ідэі і ініцыятывы. За дапамогу ўдзячна нашай моладзі, а таксама мужу, які часта выступае ў ролі рэжысёра, калі трэба зняць на якісьці конкурс відэаролік. (Усміхаецца.) Мне прыемна, што маю работу ацанілі старшыня Астравецкага райкама Юрый Адула, які адправіў маю кандыдатуру на Гродна, і старшыня абкама Міхаіл Сіцько.
Юлія Афоніна:
– Старшынёй прафкама мяне абралі калегі ў сакавіку мінулага года. За гэты час зроблена няшмат, але галоўным дасягненнем нашага прадпрыемства лічу 100-працэнтны ахоп калектыву членствам у прафсаюзе. На абласной урачыстасці была магчымасць пазнаёміцца з калегамі з іншых раёнаў і абмеркаваць планы на будучыню.
Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.