Ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч віншуе са святам Змёртвыхпаўстання Пана
09:30 / 20.04.2025
Хрыстос уваскрос!
Гэтае прывітанне павінна гучаць для нас як добрая навіна. Уваскрэсенне Хрыста – сапраўдная радасць і надзея. Няхай не будзе смутку, бо Бог даруе нам збавенне. Жадаем адчуць веліч і годнасць нашай чалавечнасці, вызваленай ад граху і зла. Жадаем не толькі здароўя, але і душэўнай раўнавагі і спакою. Няхай узрушаны настрой, вера і любоў напоўняць ваша жыццё бадзёрасцю, руплівасцю і сапраўдным Божым сэнсам, каб ніякія жыццёвыя цяжкасці не змаглі пераадолець у нас святла Хрыстовага Уваскрэсення; каб вы заўсёды адчувалі шчасце, да якога Бог паклікаў нас.
Радасных і шчаслівых свят!
Ад імя святароў Астравецкага дэканату ксёндз-канонік Юзаф Багдзевіч.