Аб’яўляем фотамарафон “Гэта мая работа”
11:00 / 15.04.2025
Карэн Гукасаў дзясяты год працуе электраманцёрам Астравецкага РЭС
Асноўны час светавога дня мы праводзім на рабоце. Мы вучым, прадаём, шыем, мыем, кормім, падмятаем вуліцы… І кожная прафесія важная. А калі яна яшчэ прыносіць задавальненне, значыць, вы знайшлі справу свайго жыцця.Прапануем прыняць удзел у фотамарафоне «Гэта мая работа».
Дасылайце свае здымкі на рабочым месцы з кароткім подпісам.
Найбольш цікавыя і якасныя апублікуем на старонках «раёнкі» і ў групах газеты ў сацыяльных сетках.
Фота прымаем да 24 красавіка ўключна на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.