Да юбілею Перамогі: рэканструкцыя тэрыторыі каля помніка загінулым землякам у Гервятах

14:00 / 05.04.2025

Не проста прыбраць і добраўпарадкаваць, а правесці рэканструкцыю тэрыторыі каля помніка загінулым землякам у Гервятах вырашыў сельвыканкам.

Як расказаў старшыня Гервяцкага сельсавета Руслан Сачко, каля помніка пасшыраць тэрыторыю, пакладуць новую плітку, пасадзяць туі. Будзе пафарбаваны і сам помнік.

– Тут часта бываюць жыхары раёна і госці Гервят, – адзначыў Руслан Мікалаевіч. – Тут ускладаюць кветкі і праводзяць мітынгі памяці – людзей збіраецца шмат, а месца мала. Абмяжоўвалі від і высокія разлапістыя елкі. Таму было вырашана да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне правесці рэканструкцыю, дапамагаюць нам працаўнікі мясцовага КСУПа і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Напомнім: абеліск узведены ў 1974 годзе, ідэя ўвекавечыць памяць землякоў належала былому старшыні калгаса “Радзіма” ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Андрэю Галагаеву.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович