Марыя Пульша: “І ТБ наша гляджу, і газету з задавальненнем чытаю”
Марыя Пульша з Астраўца разважае, што ёй падабаецца ў «раёнцы».
– Пачалі выпісваць газету яшчэ тады, калі тата працаваў у калгасе – было цікава, што пра сельгаспрадпрыемства пішуць. Вось так і атрымалася, што «раёнка» са мной разам усё жыццё. Чытаю яе колькі часу, і ўсё падабаецца, як і раней. З цягам часу нават цікавей – шмат знаёмых і сяброў, якія раптам з’яўляюцца на старонках газеты. Бачу ўсмешкі людзей і адразу неяк радасней. Таму заўсёды кранаюць гісторыі сваякоў, якія распачалі нейкую сваю справу. Як прыходзіць свежы нумар газеты, адразу гляджу апошнюю старонку. Цікава, у каго якое свята адбылося: хто нарадзіўся, хто ажаніўся. Засталося ў памяці, як чытала віншаванні ад райвыканкама майму стрыечнаму брату, якому споўнілася 90 гадоў. Прыемна і ўспамінаць, і перачытваць, таму такія тэксты захоўваю. Сёння вельмі шмат інфармацыі выкладаюць – дзе яе толькі няма і самай рознай. Але добра ведаю, што знайсці ўсё, што спатрэбіцца, можна ў «раёнцы». З задавальненнем праглядаю кожны выпуск тэлевізійнай праграмы – прыгожа здымаюць наш раён і яго жыхароў. Тэлевізар і сацыяльныя сеткі, канешне, добрая справа, але нічога не параўнаецца са свежым нумарам газеты, якую толькі толькі прывезлі.
Алена ВАЙЦЯХОВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.