Святлана Кодзь з аграгарадка Дайлідкі выпісвае і чытае “Астравецкую праўду” з 1988 года

17:00 / 25.03.2025

Хоць навіны раёна, і не толькі, можна даўно чытаць і глядзець у інтэрнэце, папяровую версію “Астравецкай праўды” нічога не заменіць, упэўнена жыхарка Дайлідак Святлана Кодзь.



Калі бываю па рабочых пытаннях на сельскагаспадарчых аб’ектах, чую водгукі працаўнікоў, якія выпісваюць “раёнку”: чытаюць з здавальненнем.

– Газету выпісваю з 1988 года, як выйшла на Астравеччыну замуж. У бацькоў была завядзёнка чытаць “раёнку”, традыцыю пераняла і я, – узгадала Святлана Уладзіміраўна. – Найбольш падабаецца тэматычная старонка “Пад дахам дома твайго”, а таксама лёсы людскія, замалёўкі пра розных працаўнікоў. І пра сельскую гаспадарку чытаю! Усё жыццё адпрацавала ў гандлі, а крыху больш за год назад мяне паклікалі на малочна-таварны комплекс “Дайлідкі” – таму цяпер для мяне асабліва цікава, што адбываецца не толькі ў нашых “Гервятах”, але і іншых гаспадарках. Дарэчы, вы і майго мужа неаднойчы ля трактара фатаграфавалі. (Усміхаецца.)

“Астравецкую праўду” люблю, чытаю, выпісваю і буду рабіць гэта і надалей!

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич