Астраўчанкі разважаюць пра беларускую мову ў штодзённым жыцці
12:00 / 21.02.2025
Аляксандра Яблонская і Эмілія Тумаш, вучаніцы сярэдняй школы №1:
– З беларускай літаратуры чытаем менавіта тое, што даюць на ўроках: Купалу, Коласа. Часам на занятках праглядаем тэксты на тэму вайны, яны для мяне надта цяжкія, бо вельмі перажываю за лёс герояў.
Эмілія:
– Нядаўна чытала «Бандароўну» Купалы, спадабалася, бо напісана простай мовай. Звычайна на ўроках сутыкаемся з класічнымі беларускімі творамі, дзе ўжываюцца словы, якія не гаворым у штодзённым жыцці. Гэта ўскладняе чытанне і іх разуменне.
Вікторыя Змітровіч, у дэкрэтным адпачынку:
Ева Шырынская, вучаніца сярэдняй школы №1:
Галіна Новікава, пенсіянер (без фота):
– Васіля Быкава люблю і Ніла Гілевіча, перачытваю «Новую зямлю» Якуба Коласа. Хаця ў апошні час больш чытаю кнігі на рускай мове. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў школе, таму размаўляю толькі па-беларуску і ўсё жыццё.
Алена ВАЙЦЯХОВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.