“На ёй гаварыць – нібы дыхаць”. Як я па-беларуску размаўляць пачынала
09:00 / 21.02.2025
Гэтыя словы кожны занятак станавіліся стымулам гаварыць па-беларуску. Канешне, адразу была няўпэўненасць, размаўляла больш на трасянцы. Дапамагала толькі практыка – чым часцей гаварыла, тым прасцей гэта давалася.
Новыя словы і незвычайныя прымаўкі адкладала ў памяці – на будучыню.
Менавіта так і вывучыла мову – цікава і нават непрыкметна для сябе. І ўсё больш з’яўлялася жаданне на ёй размаўляць – як жа мякка яна гучыць! І так лёгка на ёй гаварыць – нібы дыхаць.
Пераважная большасць маіх знаёмых карыстаецца рускай мовай ці трасянкай, якая, як па мне, гучыць больш суха. Моманты, калі прыгожа гавораць альбо спяваюць на беларускай мове, – выклікаюць цёплыя пачуцці, а таксама нагадваюць першыя курсы ўніверсітэта.
Заўважыла, што часам нават думаю па-беларуску. Ці ў размове раптам на мову пераходжу. І гэта стала такім звычайным – на мову пераходзіць, – што ніхто са знаёмых не здзіўляецца, наадварот, з прыемнасцю далучаюцца.
А вы на якой мове часцей размаўляеце?
Алена ВАЙЦЯХОВІЧ, студэнтка факультэта журналістыкі БДУ.