Делать масленичную куклу научили в Островецком центре творчества

12:00 / 18.02.2025

Знаёмілі з традыцыямі беларусаў падчас майстар-класу па вырабе масленічных лялек-абярэгаў у Астравецкім цэнтры творчасці дзяцей моладзі.

Лялька Масленіца, лічылі нашы продкі, служыць абярэгам дома на цэлы год. Змяшчалі яго бліжэй да ўваходу ў хату.

Навучыцца рабіць абярэгі прыйшлі да педагога дадатковай адукацыі Веранікі Кумішчы навучэнцы і іх бацькі.


Настаўнік расказала, што нашы продкі рабілі Масленіцу з розных матэрыялаў, але абавязкова выкарыстоўвалі дрэва, якое ўвасабляла сілу прыроды. Твар у лялькі, як правіла, заставаўся безаблічным – такая лічылася недаступнай для ўсялення ў яе злых духаў і захоўвала добрую энергію.

Дзеці i бацькi ўзгадалi гісторыю свята Масленіцы, яго традыцыi, гульні і забавы, а зробленыя сваімі рукамі лялькі-абярэгі ўзялі з сабой.



Вольга ГЕРАСІМОВІЧ, Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.