Пра тэатр і не толькі даведаюцца астравецкія дзеці
14:15 / 14.02.2025
Лялечны тэатр, які год таму пачаў дзейнічаць у дзіцячай бібліятэцы, дапамагае акунуцца ў свет казак і фантазіі, развівае творчыя здольнасці дзяцей.
А нядаўна тут стварылі аматарскае аб’яднанне «Казачная краіна лялек», якое змогуць наведваць усе жадаючыя.
Удзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй тэатра, славутымі дзеячамі, прынцыпам размеркавання роляў. На занятках будуць падбіраць касцюмы, ставіць пастаноўкі. Дзеці стануць удзельнікамі самых розных святаў.
Таксама ўдзельнікі аб’яднання будуць арганізоўваць тэатралізаваныя чытанні, арт-выстаўкі, майстар-класы, майстраваць вырабы сваімі рукамі.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.