Алег Жытковіч стаў прызёрам экалагічнай акцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”
12:00 / 31.01.2025
Астраўчанін удзельнічаў у намінацыі «Гордасць зямлі беларускай». Ён вырашыў расказаць не пра распіяраныя мясціны краіны, і не пра горад энергетыкаў, дзе цяпер жыве, а пра родны куток, дзе радзіма яго маці, бабулі з дзядулем і дзе нарадзіўся і гадаваўся ён сам.
У выніку ў Алега атрымаўся не столькі расповед, а сапраўдная рэклама сваёй малой радзімы, маўляў, прыязджайце – ёсць на што паглядзець.
Работа астраўчаніна адзначана Дыпломам 2 ступені.