На “Марафоне адзінства” ў Мінску пабывалі астраўчане
Удзельнікамі “Марафону адзінства” “Час выбраў нас” сталі работнікі астравецкай культуры. Пра ўражанні ад надведвання свята, якое сабрала ў сталічнай “Мінск-Арэне” тысячы беларусаў, расказала метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Аксана Савіцкая:
– Гэта была фінальная кропка маштабнага рэспубліканскага марафону. У вялікай глядацкай зале сабралася столькі людзей, што не было свабодных месцаў.
Я б назвала гэта святам сустрэчы народа, неверагодна прыгожым, душэўным, атмасферным, эмацыянальна насычаным. Адчувалася сапраўдная еднасць. Цікавы інтэрактыў з залай быў, калі маладыя вядучыя праводзілі апытанні, флэшмобы, гульні, пры гэтым адзначаючы актыўных удзельнікаў прызамі (а працавалі, заўважу, са шматтысячнай публікай!). Для нас спявалі беларускія і расійскія артысты, удзельнікі “Фактар. Бай”, часам на сцэну адначасова выходзіла больш за сотню ўдзельнікаў нумару! Падчас выступленняў дэманстравалі работы пераможцаў дзіцячага рэспубліканскага конкурсу малюнкаў.
Эмоцыі ад убачанага, пачутага проста зашкальвалі – думаю, ва ўсіх гледачоў, і тут адчувалася наша адзінства.
Для мяне самым уражваючым было выступленне Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У той дзень споўнілася мая мара: вельмі хацелася ўбачыць нашага Прэзідэнта не на экране тэлевізара, а ўжывую – і паездка на “Марафон адзінства” дала мне такую магчымасць. Ад яго шчырай эмацыянальнасці, адкрытасці аж слёзы з’явіліся на вачах. Наколькі гэта моцная духам харызматычная асоба, лідар, які па-сапраўднаму любіць свой народ! Аляксандр Рыгоравіч гаварыў пра дасягненні краіны, пра любоў да Беларусі і дзякаваў людзям за тое, што дапамагалі ўмацоўваць дабрабыт краіны і робяць гэта цяпер, гаварыў, што не было ўсяго таго, што маем, без унёску кожнага з нас.
Фота Аксаны САВІЦКАЙ.