Астравецкія старшакласнікі Ілья Мацур і Дар’я Мятлеўская сталі стыпендыятамі Беларускага фонду міра

15:00 / 23.01.2025

Адзінаццацікласнікі Ілья Мацур з гімназіі №1 і Дар’я Мятлеўская з СШ №1 сталі стыпедыятамі Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міра”. Цырымонія ўшанавання адоранай і таленавітай моладзі Прынёмання прайшла ў абласным цэнтры.

Як расказала старшыня раённага аддзялення гэтага грамадскага аб’яднання Альдона Сухадольская, кожнае паўгоддзе абласное аддзяленне адзначае пераможцаў алімпіяд, канферэнцый, творчых і спартыўных спаборніцтваў сярод школьнікаў. У розныя гады імі станавіліся і вучні ўстаноў адукацыі нашага раёна.

Ілья Мацур

Дар’я Мятлеўская

Сёлета Фонд міра адзначыў 58 вучняў, у тым ліку двух астравецкіх старшакласнікаў: неаднаразовых пераможцаў і прызёраў раённых і абласных этапаў алімпіяд, даследчых канферэнцый, конкурсаў і турніраў Ілью Мацура з гімназіі №1 і Дар’ю Мятлеўскую з СШ №1.

Текст: Алёна Ганулич