З 20 снежня на Астравеччыне распачнецца сезон ёлачных кірмашоў
Традыцыйныя кірмашы па продажы навагодніх дрэў будуць працаваць у раёне з 20 па 31 снежня с 10.00 па 18.30.
Як расказаў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Дзмітрый Мекін, плануецца рэалізаваць звыш паўтары тысячы дрэў. Акрамя звыклых ёлак і сасёнак у гандлёвых кропках Астравецкага вопытнага лясгаса можна будзе адшукаць святочныя букеты.
За колкай прыгажуняй вяскоўцам варта звяртацца ў лясніцтва па месцы жыхарства, а гараджане іх знойдуць на аўтамабільных стаянках каля рынку (вул. Ленінская), ля паліклінікі (пер. Кастрычніцкі) і ля адміністрацыйнага будынка лясгаса (вул. Валадарскага).
Навагодняе дрэва вышынёй да метра будзе каштаваць 12,50 руб., такога ж памеру ў кадцы – 20,70 руб.
Спецыялісты нагадалі, што ў перадсвяточныя дні дзяржаўная лясная ахова будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, у тым ліку з актыўным выкарыстаннем фота- і відэапастак. Сумесна з прадстаўнікамі органаў аховы прыроды яны зладзяць патруляванне ляснога фонду. Таксама будуць выстаўлены пасты, у тым ліку з удзелам супрацоўнікаў МУС, для праверкі дакументаў, падцвярджаючых законнае набыццё навагодняга дрэва.
Аматары бясплатных елак і сасёнак заплацяць штраф у памеры да 30 БВ і кампенсуюць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду, а таксама кошт незаконна высечанага дрэва.