Хочаце стаць артыстам народнага тэатра? Тэлефануйце!

12:00 / 03.12.2024

Сцэна са спектакля «Свае і чужыя» па п'есе Ніны Рыбік

Сцэна са спектакля «Свае і чужыя» па п'есе Ніны Рыбік

Астравецкі народны тэатр, якому летась споўнілася 40 гадоў, апошнім часам знаходзіцца на пад’ёме: новыя цікавыя спектаклі, першае месца ў абласным фестывалі «Лідскія тэатральныя сустрэчы» – таму пацвярджэнне.

Прыадкрыем таямніцу: рыхтуюцца да паказу новыя спектаклі. У наступным годзе аматараў тэат­ральнага мастацтва Астравеччыны таксама чакае прэм’ера. Магчыма, нават не адна!

Але паколькі тэатр народны, то хацелася б бачыць у яго складзе больш артыстаў з народа. Напэўна ж, ёсць стоеныя таленты, пра якія мы яшчэ не ведаем.

Калі вы адчуваеце ў сабе творчы артыстычны патэнцыял – улі­вайцеся ў нашу сям’ю! 

Каб запісацца на кастынг па адборы артыстаў народнага тэатра, патэлефануйце па адным з нумароў: +375(29) 328-75-99 ці +375(29) 511-06-07 іпаведаміце пра сваё жаданне. Далей вам раскажуць, што і як рабіць.

Абмежаванняў па поле, узросце і родзе заняткаў для патэнцыяльных народных артыстаў не існуе. 

Тэлефануйце – магчыма, вас чакае ваш зорны час!


Текст: Нина Рыбик
Фото: Алёна Ганулич