Рэдакцыя газеты "Астравецкая праўда" прапануе чытачам падзяліцца фотаздымкам свайго рыбнага трафея
17:00 / 19.11.2024
Ведаем, аматараў пасядзець з вудай у раёне хапае! І неаднойчы «Астравецкая праўда» расказвала пра астраўчан, якія захапляюцца рыбалкай. У гэтым годзе наша газета запрашала чытачоў-рыбаловаў падзяліцца фотаздымкамі свайго ўлову. Вось так на заклік адгукнуўся Уладзімір Анімуцкі: шчупака вагой 13 кілаграмаў вывудзіў ён на вадаёме каля Бялькішак.
А цяпер, як расказаў астраўчанін Васіль Дрэма, шчупак добра бярэцца! Ну што ж, паспрабуем зноў запрасіць нашых чытачоў падзяліцца сваім здымкам з рыбным трафеем!