У Астраўцы адбылося ўрачыстае святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі (дапоўнена)
Для Астравеччыны гэты год выдаўся багатым не толькі на ўраджай, але і на ўзнагароды. У шматфункцыянальным культурным комплексе адбылося святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК і ўшанаванне пераможцаў абласнога і раённага сельскагаспадарчых спаборніцтваў. За ўзнагародамі, грашовымі прэміямі і падарункамі ў гэты дзень на сцэну паднялося больш за 150 чалавек.
Свята распачалося з харэаграфічнага пралогу, падчас якога ўручылі каравай з мукі новага ўраджаю старшыні Астравецкага райвыканкама Сяргею Мядзвецкасу.
– Гэта ўрачыстасць аб’ядноўвае шмат людзей, якія любяць, ведаюць і разумеюць родную зямлю; укладваюць душу ў тое, каб нашы сталы заўсёды былі багатымі. Народная мудрасць сцвярджае: кланяйся зямлі ніжэй, будзеш да хлеба бліжэй. У гэтым свеце ўсё мяняецца, а нялёгкая і адказная сельская праца па-ранейшаму запатрабаваная. Аграрны сектар – цэх пад адрытым небам, ён вельмі залежыць ад капрызаў прыроды. Але нашы аграрыі навучыліся працаваць з ёй у згодзе, дасягаючы высокіх вынікаў. Прыемна ўсведамляць, што ў гэтым ёсць значны ўклад працаўнікоў сельскай гаспадаркі Астравеччыны, – адзначыў Сяргей Мядзвецкас. – Прадметам гонару для кожнага з нас з’яўляецца перамога раёна ў абласным спаборніцтве па нарыхтоўцы кармоў: назапасілі амаль 40 цэнтнераў кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву – гэта трывалы фундамент для развіцця жывёлагадоўлі. Валавы намалот збожжавых з улікам кукурузы склаў звыш 63 тысяч тон пры ўраджайнасці 40 цэнтнераў з гектара. Па надоі малака ад каровы наш раён займае 6 месца сярод 17-ці раёнаў вобласці і 21 месца сярод 118-ці раёнаў рэспублікі. За гэты год плануем атрымаць звыш 6 тысяч тон мяса, каля 80 тысяч тон малака і надаіць ад каровы звыш 7 800 кілаграмаў малака ад каровы. За ўсімі атрыманымі вынікамі, безумоўна, стаяць людзі. Адказнасць, дысцыпліна, прытрымліванне тэхналогій і высокая арганізацыя працы дазваляюць аграрыям Астравеччыны дасягаць пастаўленых мэт, а выкананне паказчыкаў павінна стаць асновай для рашэння новых, больш сур’ёзных і амбіцыйных задач. Асаблівыя словы прызнання – ветэранам сельгасвытворчасці, якія заклалі аснову сённяшніх поспехаў і перадалі веды і працоўныя традыцыі маладому пакаленню. Жадаю ўсім працаўнікам аграпрамысловага комплексу моцнага здароўя, міру, дабрыні, душэўнага спакою і дабрабыту ў кожным доме.
Кіраўнік раёна ўручыў дырэктарам гаспадарак ўзнагароды за дасягненне высокіх вынікаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.
Ганаровай граматай і Падзякай старшыні райвыканама адзначаны дырэктар РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніс Кірпа і галоўны аграном гэтай гаспадаркі Дзмітрый Малючак, жывёлавод МТК “Германішкі” КСУП “Гудагай” Гелена Дрэма, аграном-садавод КСУП “Варняны” Ірына Кяжун, памочнік брыгадзіра раслінаводчай брыгады КСУП “Гудагай” Галіна Грамбоўская, трактарысты-машыністы КСУП “Варняны” Эдуард Мураўскі, КСУП “Міхалішкі” Іван Юшчык, РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзмітрый Шэша, галоўны ветурач КСУП “Гервяты” Гражына Саўко, начальнік райветстанцыі Наталля Назарава.
Уручыць узнагароды пераможцам і прызёрам абласных сельгасспаборніцтваў на свята завітаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.
– Рады сёння знаходзіцца сярод вас. У эканоміцы раёна асноўную частку займае атамная станцыя, і любы чалавек ў нашай краіне скажа, што Астравец – горад энергетыкаў, аднак флагманам эканомікі і жыцця людзей па-ранейшаму застаецца сельская гаспадарка. Ваш раён займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці і рэспубліцы. А гэта сведчыць пра тое, што тут таленавітыя кіраўнікі, граматныя спецыялісты, адказныя працаўнікі, – падкрэсліў памочнік Прэзідэнта. – Жадаю вялікіх надояў, каб не ламалася тэхніка, радавалі ўраджаі і надвор’е, каб ва ўсіх нас было мірнае неба над галавой!
Падзякі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Караеў уручыў механізатарам КСУП “Варняны” Уладзіславу Млынкоўскаму і КСУП “Гудагай” Вітольду Ромашу, а таксама жывёлаводу РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Тэрэсе Раўдзе. Вядучы аграном – дзяржінспектар іспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Кацярына Салавей атрымала Падзяку старшыні Гродзенскага аблыканкама.
Упершыню ў гісторыі Астравеччыны наш раён заняў 1 месца ў абласных спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяністых кармоў сярод раёнаў Гродзеншчыны. За ўзнагародай на сцэну запрасілі старшыню райвыканама Сяргея Мядзвецкаса і яго першага намесніка Івана Карнілу.
Выдатны вынік на “зялёным жніве” сёлета на абласным узроўні прадэманстраваў КСУП “Гудагай” і яго работнікі. Дырэктар Эдуард Садоўскі атрымаў два Дыпломы ІІІ ступені за перамогу ў спаборніцтвах на корманарыхтоўцы і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.
Лепшым на Гродзеншчыне сярод камбайнераў нарыхтоўчых комплексаў стаў Сяргей Урлік, а сярод вадзіцеляў на адвозе зялёнай масы – Іосіф Бабіч з КСУП “Гудагай”. Сярод тэхнікаў па штучным асемяненні 2-е заняў Андрэй Калпак, а сярод заатэхнікаў-селекцыянераў 3-е – Аксана Высоцкая з гэтай гаспадаркі. Сярод аператараў машыннага даення, якія працуюць на малочна-таварных комплексах, другую прыступку абласнога п’едэстала заняло звяно МТК “Газа” КСУП “Гервяты”: Тэрэза Сінкевіч, Таццяна Лузіна, Марына Кавалеўская і Марына Мядэйша.
Да віншаванняў далучыўся і старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Бычко, які ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Шалудзіна ўручыў падзякі Сяргею Мядзвецкасу, Эдуарду Садоўскаму і Ігару Жданаву.
Ганаровыя граматы і падзякі старшыні раённага Савета дэпутатаў атрымалі галоўны ветурач КСУП “Гудагай” Галіна Бабіч, аграном КСУП “Гервяты” Уладзімір Грэгуш, загадчык рамонтных майстэрань КСУП “Міхалішкі” Уладзімір Станевіч, жывёлавод МТК “Рытань” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Міраслава Букель, першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Вольга Умрыхіна, галоўны бухгалтар КСУП “Міхалішкі” Зоя Кавалёнак, трактарысты-машыністы КСУП “Гервяты” Юрый Рэвака і КСУП “Варняны” Віктар Міхалоўскі, начальнікі МТК “Маркуны” КСУП “Міхалішкі” Святлана Кісель і МТК “Рытань” РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Алена Юхна.
Самую шматлікую групу – пераможцаў раённага сельгасспаборніцтва ў розных намінацыях і лепшых у прафесіі работнікаў – адзначыў начальнік райсельгасхарчу Іван Карніла. А старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула павіншаваў пераможцаў абласнога прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнерскіх экіпажаў, корманарыхтоўшчыкаў і аператараў машыннага даення МТК і ўручыў падзякі ад абкама і райкама шматлікім работнікам сельскагаспадарчага сектара раёна.
Павіншавалі працаўнікоў ферм і палёў раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Найбольш плённа ў яблыневым садзе сёлета шчыраваў аддзел адукацыі: падзяку ад КСУП “Варняны” атрымала яго начальнік Аксана Землякова, вучні СШ №1 г.Астраўца Антон Бабіч і Кірыл Багдановіч.
Работнікі культуры пастараліся ад душы і з крэатывам і ў якасці падарунка прапанавалі віноўнікам ўрачыстасці незвычайнае лазернае шоў пра гаспадаркі раёна і асноўныя цыклы сельскага года, а таксама здзівілі пескаграфіяй.
Прыемным дапаўненнем да ўзнагарод і віншаванняў сталі музычныя нумары ў выкананні лепшых артыстаў раёна і вакальнага гурта “Чысты голас”.
Узнагароду Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК уручылі за перамогу на абласных спаборніцтвах
Аператарам машыннага даення
Тэрэзе Сінкевіч, Таццяне Лузінай, Марыне Кавалеўскай, Марыне Мядэйшы, МТК “Газа” КСУП “Гервяты”;
на жніве
Яўгену Грабоўскаму і Віктару Вашкевічу, камбайнерам КСУП “Гудагай”;
на нарыхтоўцы кармоў
Сяргею Урліку, КСУП “Гудагай”.
Граматы і Падзячныя лісты ад Гродзенскага абкама і Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК атрымалі
Анастасія Мацкела, галоўны спецыяліст райсельгасхарчу,
Надзея Шушко, намеснік начальніка райветстанцыі,
Уладзімір Емяльян, вартаўнік КСУП “Міхалішкі”,
Ірына Мацкела, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Міхалішкі”,
Яўген Кандратовіч, намесік дырэктара ПГУП “ТрэкБуйСервіс”,
Андрэй Вінча, намеснік дырэктара КСУП “Гудагай”,
Уладзімір Грынцэвіч, вадзіцель КСУП “Варняны”,
Анастасія Канавалава, галоўны ветурач РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”,
Вадзім Лукойць, загадчык майстэрань у аг.Дайлідкі КСУП “Гервяты”,
Ядвіга Коласава, кладаўшчык Астравецкай сельгастэхнікі,
Наталля Шэстак, ветурач-серолаг райветстанцыі,
Кацярына Улан, ветурач селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі,
Аляксандр Багдановіч, дырэктар вучэбнага цэнтра райсельгасхарчу ў аг. Варняны,
Станіслава Блашкевіч, ветэран працы, былы галоўны спецыяліст па ахове працы і старшыня прафкама КСУП “Варняны”.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў адзначыла
Уладзіміра Рагаўцова, майстра будаўніча-мантажных работ Астравецкага вопытнага лясгаса, за актыўны ўдзел у абласным свяце “Дажынкі-2024”.
Беларускі саюз жанчын –
Вольгу Умрыхіну, першага намесніка начальніка райсельгасхарчу,
Валянціну Адахоўскую, бухгалтара КСУП “Гервяты”,
Іну Кузміцкую, загадчыка МТФ “Варняны” КСУП “Варняны”,
Таццяну Лыскойць, сакратара КСУП “Гудагай”,
Святлану Часнойць, загадчыка кафэ “Вілія” КСУП “Міхалішкі”,
Аксану Шостак, галоўнага эканаміста РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”,
Марыну Паўлоўскую, ветурача-паразітолага райветстанцыі.
“Белая Русь” –
Аляксея Налівайку, загадчыка майстэрань у аг.Палушы КСУП “Гудагай”,
Віталя Апанасіка, галоўнага інжынера КСУП “Варняны”,
Мар’яна Таля, ветфельчара КСУП “Гервяты”,
Таццяну Тушыну, жывёлавода КСУП “Міхалішкі”,
Алу Жэгарыс, спецыяліста па закупках РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”,
Марыну Вайцяховіч, кладаўшчыка КСУП “Міхалішкі”.
Райкам ГА БРСМ –
Паўла Селікоўскага, вадзіцеля РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”,
Дзіяну Шыманскую, юрысконсульта КСУП “Варняны”,
Аляксея Бурчыка, вытворцу работ КСУП “Гервяты”.