Актывісты камуністычнай партыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі правялі ў Астраўцы пікет

17:10 / 15.11.2024

Ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў на вылучэнне на пост Прэзідэнта працягваюць у Астраўцы ладзіць пікеты ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах. У абедзенны перапынак актывісты камуністычнай партыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі размясціліся ля будынка былога Дома быта. Астраўчанка Вольга Мазура адна з першых падышла да іх.

– У электаральных кампаніях удзельнічаю пастаянна, – расказала жанчына. – Скарысталася магчымасцю паставіць подпіс за кандыдата. Ведаю, што грамадзянін можа толькі раз паставіць подпіс за кожнага з кандыдатаў у Прэзідэнты.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич