Што пачытаць у нумары “АП” за 15 лістапада

10:10 / 15.11.2024

У трэцюю нядзелю лістапада адзначаюць Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Таму нумар “раёнкі” прысвечаны працаўнікам вёскі.

У газеце прапануем вам замалёўкі пра работнікаў розных прафесій АПК; вынікі сельскагаспадарчага года ў традыцыйным інтэрв’ю з першым намеснікам старшыні райвыканкама – начальнікам райсельгасхарчу Іванам Карнілам.

Акрамя гэтага, вы даведаецеся, што спадабалася юным сябрам ваенных (выхаванцам дзіцячага сада №5) у вайсковай часці 7434; хто ў Астраўцы працуе са смакам; кім для вернікаў парафіі Узвышэння Святога Крыжа быў пробашч Андрэй Горбач.