Напярэдадні прафесійнага свята работнікі ДРБУ №159 прымалі віншаванні

18:25 / 25.10.2024


Дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленне №159 летась урачыста і з размахам адзначыла прафесійнае свята і юбілей з нагоды заснавання. Сёлета ўрачыстасць прайшла больш сціпла – у зале пасяджэнняў адміністрацыйнага будынка, але адрасаваныя дарожнікам пажаданні і віншаванні былі не менш шчырымі, чым у мінулым годзе.

З прывітальным словам да калег звярнуўся начальнік ДРБУ №159 Дзмітрый Куліна, які прывёў кароткую эканамічную статыстыку аб дзейнасці іх прадпрыемства. За значнымі паказчыкамі стаіць штодзённая работа ўсяго калектыву, але ў гэты дзень адзначылі начальніка аддзела механізацыі Івана Дубіна, начальніка вытворчага ўчастка (Ашмяны) Уладзіміра Вярбовіча, дарожнага рабочага Дзмітрыя Шкеля, машыніста змешвальніка асфальтабетону Ігара Усціновіча, драбільшчыка Сяргея Казачэнку.



З Падзячнымі пісьмамі і грашовымі прэміямі на свята завіталі старшыні Астравецкага і Ашмянскага Саветаў дэпутатаў Генадзь Бычко і Юрый Карповіч, намеснік старшыні райвыканкама Мікіта Алянцэвіч.




Генадзь Бычко выказаў меркаванне, што ў Беларусі, у параўнанні з іншымі краінамі, дарогі значна лепшыя, і мы павінны гэта цаніць. Дэпутат таксама адзначыў работу галоўнага інжынера Андрэя Гарохава і дарожнага рабочага Віталя Ранцава. А яго калега з Ашмян – дарожнага рабочага Аляксандра Яновіча і вадзіцеля Канстанціна Юсіева.

– Вы заслугоўваеце самых вялікіх слоў падзякі за нялёгкую працу. Многія з нас не задумваюцца, як гэта – класці асфальт у 30-ці градусную спёку ці прачынацца ў 2 гадзіны ночы, каб ачысціць ад снегу дарогі, каб людзі з розных куточкаў раёна без праблем маглі даехаць на работу. Дзякуй вам за гэта і з прафесійным святам! – павіншаваў прысутных Мікіта Алянцэвіч.

Падзячны ліст Астравецкага райвыканкама ўручылі дарожнаму рабочаму Паўлу Міхновічу. 


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич