На марафоне адзінства пабывалі астраўчане

15:30 / 18.09.2024


Патрыятычны форум, прысвечаны Дню народнага адзінства, сабраў у Мінску гасцей з усіх куточкаў Беларусі.

Лейтматывам святочнага мерапрыемства стаў выраз, які можна дапаўняць рознымі сэнсамі – “Калі мы адзіныя”.

Пра адзінства беларусаў, жаданне ісці сваім незалежным шляхам, гісторыю стварэння сённяшняй Беларусі, а таксама сур’ёзныя выклікі сучаснасці, складаную палітычную сітуацыю і месца нашай краіны на сусветнай арэне гаварыў у прывітальным слове Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

…І палілася музыка, і пусціліся ў пляс ногі, і далоні забалелі ад гарачых апладысментаў – глядацкая зала, якая стоячы вітала кіраўніка краіны, так жа эмацыянальна сустракала на сцэне артыстаў. Гэта быў прыгожы, насычаны на музычныя і тэатральныя нумары марафон – трыадзінства беларускай культуры, традыцый і таленту. Галасы ўсіх рэгіёнаў Беларусі аб’ядналі ў адну прыгожую магутную песню беларускай зямлі. Пра жыццё, культуру, гісторыю і асаблівасці кожнай вобласці расказвалі харэаграфічныя калектывы розных узростаў, ансамблі народных танцаў і песні, зоркі беларускай эстрады: Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, “Сябры” і “Песняры”, Сярога і Руслан Аляхно…


Узрадавала, што першыя рады шматтысячнай залы “Мінск-Арэны” займала моладзь. І гэта правільна, бо менавіта ім мы, старэйшыя, перададзім сваю краіну. І яны былі не проста гледачамі – актыўнымі ўдзельнікамі музычных нумароў, іх жа слэнгам – “качалі” залу.




ГАВОРАЦЬ УДЗЕЛЬНІКІ

Вольга Багдановіч, бібліятэкар Міхалішкаўскай бібліятэкі:

– На мерапрыемстве такога маштабу была ўпершыню. Вельмі ўражана. Спадабалася выступленне Аляксандра Лукашэнкі: эмацыянальнае, адкрытае, простае і зразумелае кожнаму. Яго параду жыць не баючыся, спакойна выхоўваць дзяцей, нягледзячы на складаную абстаноўку ў краінах-суседках, запомніла – яна дае ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

Дзень народнага адзінства – асаблівая дата для нашай краіны, адно з самых маладых і значных святаў. І пацвярджэнне гэтаму –  высокі ўзровень арганізацыі форуму. Зрабіць такое свята – каласальная праца соцень людзей!  


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович