Дзякуючы Мальскай бібліятэцы і СШ №1 школьнікі даведаліся пра быт салдат і ўзгадалі творы ваеннай тэматыкі

11:00 / 12.09.2024




Мальская сельская бібліятэка сумесна з сярэдняй школай №1 г. Астраўца ў межах праекта “80 мірных гадоў! Беларусь памятае” зладзілі патрыятычную сустрэчу са школьнікамі “И память жжёт сильней свинца”.

Арганізатары вырашылі адысці ад традыцыі сустракацца ў бібліятэцы ці школе і арганізавалі выязное мерапрыемства. Апрануўшы форму ваеннага часу, удзельнікі накіраваліся ў лес, каб уявіць быт салдат таго часу. Вучні даведаліся, што такое сапраўдная зямлянка, паспрабавалі травяную гарбату, а таксама пачыталі вершы, апавяданні, франтавыя лісты, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Бібліятэкар расказала пра творы, якія найбольш яскрава адлюстроўваюць рэчаіснасць ваеннага часу. Прыгадалі і герояў Астравеччыны, якія загінулі, вызваляючы родную зямлю. Затым школьнікі паўдзельнічалі ў віктарыне і ваеннай гульні “Шыфравальшчык”.






Дзеці змаглі ўявіць умовы, у якіх жылі салдаты, адкрыць новыя і невядомыя факты. Вучні разважалі над подзвігам беларускага народа ў гады вайны, важнасцю міру і дабрабыту ў кожнай краіне. У заключным слове бібліятэкар адзначыла, што праз подзвіг людзей, якія загінулі, абараняючы сваю краіну, кожны беларус мае права на шчаслівую будучыню.



Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар.