Хрысцілі, частавалі – дыплом атрымалі

09:00 / 10.09.2024


З  абласнога фестывалю традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» астраўчане вярнуліся з дыпломам пераможцы.

– Дыплом 2-й ступені мы атрымалі за прэзентацыю падворка, – расказала дырэктар Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Ангеліна Навасельская. – Рыхтуючыся да фестывалю, спадзяваліся на тое, што работу адзначаць. І вынікам задаволены. Паказалі гасцям нашага падворка прыгожы традыцыйны для Астравецкага краю абрад хрэсьбіны. Стол упрыгожылі беларускімі стравамі з таркаванай бульбы, «аздобілі» мясцовай кухняй Астравеччыны: падольскімі марынаванымі кабачкамі і грыбамі, мачанкай і крамбамбулем, рымдзюнскімі пончыкамі і хлебам. Да слова, за квас з тміну па асобым рэцэпце журы адзначыла падарункам Марыну Мухніцкую.




Увогуле на астравецкім падворку было весела і святочна: спяваў і танцаваў фальклорны калектыў «Жыльвіціс», гучалі песні ў выкананні калектыву народнай песні «Світанак». Рамеснікі дэманстравалі традыцыйныя вырабы з саломкі і праводзілі майстар-класы.


Фота аддзела культуры і народнай творчасці.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.



Текст: Ольга Хотянович