Якія ўзнагароды прынесла лета астравецкім талентам

16:00 / 09.09.2024

Для адных лета – час адпачынку, для іншых – працы і перамог. Так, творчыя і таленавітыя астраўчане працягвалі ўдзельнічаць у конкурсах і заваявалі новыя ўзнагароды.

Удала выступіў на міжнародным конкурсе народнага вакалу «Яго вялікасць фальклор» народны ансамбль народнай песні «Світанак». Калектыў атрымаў Дыплом лаўрэата І ступені, а кіраўнік Ганна Ткачук заваявала Гран-пры. Таксама жанчына ўдзельнічала ў міжнародным конкурсе «Паклонімся вялікім тым гадам», прысвечаным Вялікай Айчыннай вайне, – і была ўзнагароджана Дыпломам І ступені.





Бліскучыя вынікі паказалі прадстаўнікі Астравеччыны на конкурсе The V International multi-genre contest «LetoStar-2024». Гэта творчае спаборніцтва стала дэбютам міжнароднага ўзроўню для выхаванак Альхоўскага клуба: Сафія Рылькова заваявала Дыплом І ступені, Анастасія Ляховіч стала лаўрэтам. Акрамя таго, Дыплом лаўрэата ІІІ ступені атрымаў «Світанак».



Чарговую ўзнагароду ўзяла кіраўнік «Світанка» Ганна Ткачук – на міжнародным шматжанравым конкурсе «Летнія таленты – 2024»: Дыплом лаўрэата І ступені.


Текст: Светлана Фёдорова