Хто стаў пераможцам чарговага конкурсу “Што б гэта значыла?”

16:30 / 06.08.2024
Светам правіць лета! З яго абавязковай спякотай ды грымотамі, жыццядайнымі дажджамі, ягадамі-грыбамі, працай да сёмага поту і адпачынкам у ахвоту. 
Вось і шэраг нашых пастаянных канкурсантаў за шматлікімі летнімі клопатамі ды адпачынкам, відаць, забыліся пра чарговы этап ці проста не мелі часу ці жадання паразважаць на тэму «Што б гэта значыла?». Хто-ніхто ўскочыў у апошні вагон: даслаў сваё бачанне конкурснага здымка напрыканцы прыёму заявак. Яно і не дзіва: гарачыня напачатку ліпеня, калі выйшла газета з конкурсным заданнем і трэба было думаць, з якога перапуду дзіця ў цёплай шапцы і кофце ўзлезла ў тачку і што яно там робіць, стаяла такая, што для яе характарыстыкі найбольш падыходзіць трапнае беларускае слова «пекла». Плавіўся не толькі асфальт, але і мазгі.
Але практыка паказвае: не бывае заданняў, з якімі б не справіліся нашы канкурсанты. Прычым незалежна ад таго, у якую пару года і пры якім надвор’і яно надрукавана.


Ларыса Гупянец адзін са сваіх варыянтаў прыдумала, як нам здаецца, вярнуўшыся з за­нят­каў «аграфітнесам». Бачна, што была яна задаволена вы­нікамі сваёй працы, хоць трохі засмучаная тым, што пра сап­раў­дны адпачынак і мора като­рае ўжо лета можна толькі марыць: 
Усё на ўчастку на пацеху:
Шмат чаго зямелька родзiць!
Жаль, пайсцi куды, паехаць
Ну нiяк жа не выходзiць.
Той – у Крым, той – на Балканы…
Я ж нiкуды не магу!
Да гарода прывязана,
Як Барбос на ланцугу.

Марына Кавалеўская дак­лад­­­на апісвае ўсё, што бачыць на здымку, дадумваючы толькі пры­чыны і вынік учын­каў «героя»: 
Як той начальнiк у «Шэўрале»,
У тачку я забраўся.
Узяўшы ў руку цукерку,
Назiраць сабраўся.
Бачу: вёдры там стаяць –
Нешта будуць палiваць…
Угнаенне ў тачцы ёсць –
Значыць, будуць унасіць.
Мерка воддаль вунь стаiць –
Можна дозу разлiчыць.
I няцяжка здагадацца,
Толькi трэба вось заняцца.
Дворык наш тут заквiтнее –
I жыццё папрыгажэе.

  Юнага памочніка дарослых, але ж са сваімі далёка­ся­га­­ю­чы­мі інтарэсамі ўба­чы­ла на здымку Валянціна Масця­ніца:
Пазасыпаю тут ўсе ямкі
Назаўжды і на вякі!
Каб усе мае каханкі
Не зламалі каблукі.

  Аляксандр Харытонаў так­сама ўбачыў на здымку пра­цавітае дзіцятка. Вось якія дум­кі-жаданні, па меркаванні аўта­ра, рояцца ў галаве ў малога: 
Буду взрослым помогать:
Красить, мусор убирать.
Хоть тяжёлая работа, 
Маме мне помочь охота!
Пусть замаялся – нет сил,
Аппетит труд возбудил.
Мама рада за сынка:
Помощь ей от мужичка.

Капіталіна Пятроўская разгле­дзела на здымку (я, як яго аўтар, пацвярджаю: небеспад­стаў­на) вя­сенні суботнік, да ўдзелу ў якім малому яшчэ трэба дарасці:
Все стремятся на субботник.
А я так себе работник…
Сижу, конфетки кушаю,
Вокруг смотрю да слушаю.

Дэбютант і пераможца мі­нулага этапу Дзмітрый Мак­сі­маў шчыра пажадаў поспе­хаў усім канкурсантам і паабя­цаў, што будзе ўдзель­нічаць і надалей. Што ж, чакаем.
Дзмітрый пра хлопчыка ў тачцы прыдумаў патрыятычную амаль што паэму:
Я маленькі астраўчанін.
Гэтым ганаруся!
З прыгажосці краявідаў 
З маленства дзіўлюся.
І ўклад свой прыкладаю. 
Малы, а памагаю: 
Выпэцкаць сваё адзенне,
Падрапаць калені.
Калі падрасту я трохі,
Буду горад будаваць.
Каб жыццё было шчаслівым,
Трэба плённа працаваць.
У тачанцы важна еду.
Мару, што ў машыне.
Можа, мяне мая мара
Болей не пакіне.
А пакуль я пестуночак –
Так матуля кліча.
Колькі шкоды я зрабіў,
Праз гады падлічаць.
Я маленькі астраўчанін.
І ўклад пакуль маленькі,
Ды для сваёй малой радзімы –
Вельмі удаленькі!

  Але некаторых канкурсантаў палёт фантазіі скіраваў у ін­шае, больш імклівае і цікавае рэчышча.
Тачка просится в полёт!
Я и штурман, и пилот.
Тяжело идёт на взлёт
Двухколёсный самолёт.
Впереди – крутой подъём.
Вместе с мамой отдохнём:
Чтобы больше было сил,
Малость я перекусил… 
– піша Аляксандр Харытонаў.

Не так высока і далёка, але не менш таленавіта сягае і Стас Курыла:
Новы від гарадскога таксі.
І не вельмі высокая плата.
З вецярком пакатаць 
пап­расіў...
Бо піхаць будзе тачку тата!
Гэтую ж тэму Стас развівае і ў наступным варыянце:
Хлопцу тачку падагналі…
Дзе тут руль, а дзе педалі?
Трэба ж неяк ёй руліць…
Аж рука ў хлапца смыліць…
Уявіў, што «новы рускі»:
Шлях для руху крыху вузкі…
Ціснуць трэба на педалі,
Каб «гайцовы» не дагналі.

Вядома ж, не абышлі нашы канкурсанты і тэму сямейнага выхавання.
Грунтоўна, з матэматычнай дакладнасцю падышла да рашэння фотазадачы ветэран педагагічнай працы, былы настаўнік матэматыкі Яна Галіна. (Яна сама выбрала для подпісу творчы псеўданім – не будзем парушаць інкогніта аўтара, вядома, калі яно для некага яшчэ з’яўляецца такім).
Як правільна рашыць задачу-галаваломку? Пабудуем неардынарны аналіз задачы. На пярэднім плане – Ванька. Згубіўся? Схаваўся? Кінулі, як непатрэбную рэч (на жаль, бывае і такое)? Ці Ванька – валанцёр падчас летніх канікул? А можа, падкінулі дзіця ў разору бяздзетнай пары?
Далей Яна Галіна прапануе і вершаваны варыянт:
Суседзі казалі (ці жартавалі),
Што бацькі знайшлі Ваньку 
ў капусце.
У тачцы дадому прыкацілі,
Пачаставалі смачнай лустай…
Зразумеў жарты Ванька, 
калі падрос: 
Яго, як і ўсіх дзяцей, 
бусел прынёс.
А можа, усё нашмат горш?
Як у адным з варыянтаў Рэгіны Дрэмы:
Во время семейной перепалки
Ребёнка вывезли на свалку.
Когда разлад 
между женой и мужем – 
Бывает часто, что ребёнок никому не нужен.

Сучасную праблему, характэрную для многіх маладых сем’яў, убачыла на здымку Валянціна Масцяніца:
Мама сыну загадала
Сядзець і не лётаць!
Бо сама ў тэлефоне
Дзве гадзіны лясы точыць.

  Падобна, што з таго ж ракурсу ацэньвала конкурсны здымак і Рэгіна Дрэма:
Чтоб ребёнок не сбежал
И не вышел с ним скандал,
Его в тачку усадила –
 «Точу лясы» по мобиле!
«І ўсё роўна я маму люблю!»
– так, напэўна, гатова сказаць кожнае дзіця незалежна ад таго, хто і чаму пасадзіў яго ў тачку.

Пра тое – варыянт Вольгі Клімовіч
Сижу я в тачке непростой –
Еду к маме я домой!

Да слова, ужо згаданая Ва­лян­ціна Масцяніца адзіная вылі­чы­ла, што на здымку – Спон­даўская школа. Пэўна, і мало­га пазнала? Вось што значыць землякі! І з гэтай нагоды нарадзіўся ў Валянціны яшчэ адзін, мясцовы, варыянт подпісу:
У Астраўцы дзяцей
Вядуць у басейн,
Спяваць і танцаваць.
І нават у хакей гуляць!
А ў Спондах вучаць працаваць,
З маленства працу паважаць.
Ну што ж, не самая  горшая навука…

  А завяршае наш конкурсны парад усё тая ж Ларыса Гупянец карыснай парадай, якой варта было б скарыстацца і дарослым, і дзецям: 
Не сядзiце ў інтэрнэце,
А выходзьце на прастор.
У прыродзе ўсё цiкава –
Ад мурашак i да зор.

Гэты варыянт Ларысы Гупянец, да слова сказаць, па вы­ніках галасавання заняў дру­гое месца ў нашым конкурсе.
А пераможцаў у нас сёння ажно два. Ім сталі Аляксандр Ха­рытонаў – журы найбольш спа­дабаўся яго варыянт пра тачку, што просіцца ў палёт. Першую прыступку ўмоўнага п’едэсталу з ім дзеліць Стас Курыла з яшчэ адным транспартным варыянтам – тым, дзе «хлопцу тачку падагналі…»

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў усім удзельнікам конкурсу ў новым яго этапе.

Текст: Нина Рыбик