Ход уборачнай кампаніі на 15 ліпеня

15:30 / 15.07.2024


Па звестках упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на раніцу 15 ліпеня на Астравеччыне ўбрана 16% жніўнага кліна (без уліку грачыхі, проса і кукурузы), летась на гэтую дату было толькі 5%. Па тэмпах уборкі ў лідарах РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» (27%). 

Намалочана 10 091 тона збожжа ўраджайнасцю 43,3 ц/га (летась – 30,9). Найлепш зерне сыплецца ў КСУП «Гудагай» і «Гервяты»: 54,4 і 46,2 ц/га адпаведна. Цалкам убраны язімы ячмень, яго ўраджайнасць дасягнула 41,5 ц/га супраць мінулагодніх 31,7. 

Працягваецца ўборка рапсу. Хле­баробы зжалі 14% крыжа­квет­кавага, намалацілі 1 120 тон зерня ўраджайнасцю 27,3 ц/га. На раніцу панядзелка гэтую культуру ўбіралі КСУП «Гудагай», «Варняны», «Міхалішкі». 



Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива АП