Канікулы з бібліятэкай прапанавалі правесці выхаванцам “Ластаўкі”
У ліпені адзначаецца дзень сяброўства, мэта якога -- засяродзіць увагу кожнага на сяброўстве і сябрах. Каб паказаць важнасць і неабходнасць гэтага паняцця ў жыцці чалавека, супрацоўнікі раённай бібліятэкі накіраваліся ў дзіцячы аздараўленчы лагер “Ластаўка” з насычанай забаўляльна-гульнёвай праграмай “Сяброўства – гэта я і ты, або Падарожжа ў краіну Дружба”.
Спачатку выхаванцы летніка паразважалі над сэнсам сяброўства, падумалі аб тым, навошта патрэбна дружба. Затым сталі актыўнымі ўдзельнікамі слоўнай гульні «Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры», расшыфроўвалі прыказкі аб сяброўстве, прыгадалі і творы па гэтай тэме.
Хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах, якія дапамаглі адчуць камандны дух і згуртавацца. Дзеці будавалі дом сяброўства, пісалі станоўчыя якасці сваіх сяброў, упрыгожвалі дрэва дружбы. На працягу мерапрыемства гучалі песні аб сяброўстве.
Гульнёвая праграма была напоўнена квэстамі, незвычайнымі заданнямі, нестандартнымі загадкамі. Удзельнікі атрымалі мноства станоўчых эмоцый, а галоўнае – ацанілі вартасць сяброўства ў сваім жыцці.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, бібліятэкар раённай бібліятэкі.