Фотафакт. Уладіслаў Млынкоўскі з КСУП "Варняны" абмалочвае рапс

12:00 / 12.07.2024


НА ФОТА: Уладзіслаў Млынкоўскі з КСУП «Варняны» першы дзень абмалочвае рапс. 

Выбарачна на Астравеччыне пачалі абмалочваць рапс, пад які ў раёне адведзе­на без малога 3 тысячы гектараў.  Гэтая культура, у адрозненне ад збожжавых, даспявае нераўнамерна. 

Першымі ў поле хлебаўборачную тэхніку вывелі КСУП «Міхалішкі» і «Варняны». Пакуль пра ўраджайнасць крыжакветкавага меркаваць рана, але ёсць упэўненасць, што яна будзе большай, чым летась. 

Больш падрабязна пра ўборку гэтай культуры ў «Варнянах» – у наступным нумары. 

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич